Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз дазволіў транзыт грузаў у Калінінградзкую вобласьць. Рэакцыя Літвы


Панарама Калінінграду
Панарама Калінінграду

Эўрапейская камісія абвясьціла, што забарона на транзыт грузаў у Калінінградзкую вобласьць па тэрыторыі ЭЗ распаўсюджваецца толькі на аўтаперавозкі, па чыгунцы тавары вазіць можна — праўда, «пры ажыцьцяўленьні неабходнага кантролю».

Перавозка вайсковых грузаў, а таксама прадукцыі падвойнага прызначэньня, забароненая ўсімі відамі транспарту.

Рэагуючы на тлумачэньне Эўрапейскай камісіі, Міністэрства замежных спраў Літвы заявіла, што вітае забарону на транзыт вайсковых тэхналёгій і тэхналёгій падвойнага прызначэньня па эўрапейскай тэрыторыі, але выступае за максымальна шырокае прымяненьне санкцый супраць Расеі.

«Літва разумее, што абноўленыя тлумачэньні могуць зрабіць ілжывае ўражаньне, што трансатлянтычная супольнасьць зьмякчае сваю пазыцыю і палітыку санкцый у дачыненьні да Расеі. Літва працягвае выступаць за больш строгія і шырокія мадальнасьці прымяненьня санкцый ЭЗ», — дадалі ў літоўскім МЗС.

Расейскія ўлады пакуль не камэнтавалі тлумачэньні Эўракамісіі. Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава заявіла, што ў ведамстве пакуль не вывучалі апублікаваны дакумэнт, аднак адзначыла, што гэтае рашэньне — «праява рэалізму і здаровага сэнсу».

  • У чэрвені Літва перастала прапускаць праз сваю тэрыторыю грузавыя цягнікі і аўтатранспарт, якія перавозяць у Калінінград тавары, што падпалі пад санкцыі Эўразьвязу. Паводле розных дадзеных, забарона закранула ад 40 да 60% грузаў, якія раней перавозіліся.
  • У адказ Расея прыгразіла Літве (у тым выпадку, калі краіна ня здыме абмежаваньні) «жорсткімі захадамі ў адказ».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG