Так, згодна з уведзенымі новымі абмежаваньнямі, любому канадцу забараняецца аказваць Расеі паслугі, зьвязаныя з вытворчасьцю мэталічных вырабаў, кампутарнай, электроннай і аптычнай прадукцыі, электраабсталяваньня, аўтамабіляў, прычэпаў і паўпрычэпаў, транспартнага абсталяваньня, наземнага транспарту і трубаправодаў.
Пераходны пэрыяд па новых санкцыях складае 60 дзён.
Апошні раз Канада пашырала эканамічныя санкцыі супраць Расеі ў пачатку чэрвеня. Тады яны закранулі здабычу вугалю і лігніту, сырой нафты і прыроднага газу, мэталічных руд, горназдабыўной галіны, прадуктаў нафтаперапрацоўкі, а таксама хімікатаў і хімічных прадуктаў.