Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс эўра ўпаў і амаль зраўняўся з далярам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Курс эўра раніцай 12 ліпеня практычна дасягнуў парытэту з далярам ЗША.

Як сьведчаць дадзеныя Bloomberg, эўра апусьцілася да 1,0015 даляра.

Да 2022 году эўра цэлых 19 гадоў было даражэйшым за даляр, але ў 2022 годзе курсы сталі амаль парытэтнымі.

Зьніжэньне эўра зьвязваецца зь некалькімі фактарамі, у тым ліку з асьцярогамі рэцэсіі ў эўразоне праз праблемы з пастаўкамі энэргарэсурсаў і інфляцыі. А Фэдэральная рэзэрвовая сыстэма ЗША падвышае стаўкі, што падвышае і прывабнасьць даляру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG