Пра гэта паведамляе БЕЛТА.
Беларускія банкі нароўні з расейскімі будуць выдаваць незалежныя гарантыі ўдзельнікам сыстэмы дзяржзакупак. Гэта спросьціць беларускім кампаніям доступ да расейскіх дзяржаўных закупак.
Экспэрымэнт працягнецца да 2023 году і пройдзе ў два этапы.
На першым этапе беларускія банкі аформяць патрэбныя для працы ў Расеі дакумэнты.
На другім этапе стане магчымы непасрэдны ўдзел беларускіх банкаў у працэдурах дзяржаўных закупак РФ.
Раней паведамлялася, што ўрад РФ уключыў у пілётны праект удзелу ў дзяржзакупках пяць беларускіх банкаў: Беларусбанк, Банк БелВЭБ, Беларускі банк разьвіцьця і рэканструкцыі, Белінвэстбанк і МТБанк.