Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агенцтва Fitch Ratings зафіксавала ў Беларусі пераддэфолтны стан


Беларускі рубель
Беларускі рубель

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings панізіла доўгатэрміновы рэйтынг Беларусі з узроўню «CCC» да «С».

Згодна з шкалой крэдытнага рэйтынгу, узровень «C» адпавядае сытуацыі, калі «дэфолт непазьбежны». Як адзначаюць аналітыкі агенцтва, зьніжэньне рэйтынгу зьвязана з рашэньнем уладаў у Менску выконваць даўгавыя абавязаньні па дзяржаўных каштоўных паперах, разьмешчаных на замежных фінансавых рынках, у беларускіх рублях па курсе Нацбанку на дату плацяжу.

«Першы плацеж у мясцовай валюце для выплаты працэнтаў па эўрааблігацыях 2027 году ў далярах ЗША быў праведзены ў рамках гэтага працэсу 29 чэрвеня. Гэта супярэчыць дакумэнтацыі па аблігацыях, якая не дапускае разьлікаў у альтэрнатыўных валютах», — адзначылі ў Fitch Ratings.

Экспэрты падкрэсьлілі, што «зьніжэньне рэйтынгу Беларусі да „C“ адлюстроўвае думку аб тым, што пачаўся працэс, падобны да дэфолту».

9 сакавіка Fitch Ratings панізіла доўгатэрміновы рэйтынг дэфолту Беларусі ў замежнай валюце з «B» да «CCC».

Fitch Ratings разам з Standard & Poor’s (S&P) і Moody’s уваходзяць у «вялікую тройку» міжнародных рэйтынгавых агенцтваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG