Эканамічны суд Менску пачаў вядзеньне ў справе аб банкруцтве ТАА «Парк забаў Дрымлэнд».
Арганізацыя былых сілавікоў BelPol апублікавала расьсьледаваньне пра холдынг «Амкадор», у структуры якога ёсьць прадпрыемства «Завод СВТ».
Урад пашырыў пералік жылых памяшканьняў, якія можна прымаць у эксплюатацыю толькі з унутраным аздабленьнем.
Генадзь Грушавы, заснавальнік дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля», памёр 28 студзеня 2014 году. На просьбу Свабоды пра яго ўспамінаюць Сьвятлана Алексіевіч, удава Ірына і журналіст Аляксандар Уліцёнак.
Як вынікае з дакладу першага намесьніка старшыні праўленьня Нацбанку Сяргея Калячыца, у беларускай эканоміцы ўтварыўся дысбалянс з прычыны «лішніх» грошай, якія зьявіліся праз попыт насельніцтва і бізнэсу на крэдыты.
2023 год стаў рэкордным па ўгодах куплі-продажу кватэр у Беларусі. Толькі ў Менску заключылі 16,6 тысячы угодаў, у абласьцях — 11,9 тысячы, прычым чвэрць зь іх — у Горадні, сьведчыць статыстыка Дзяржкаммаёмасьці.
Беларусь — найбуйнейшы экспартэр курыных яек у Расею.
Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі прыняў рашэньне прыпыніць удзел МЗС у праграме Poland Business Harbour (PBH) да таго часу, пакуль ня будуць прынятыя рашэньні, якія гарантуюць «належную праверку кампаніяў і іншаземцаў, якія зьяўляюцца яе ўдзельнікамі».
Бюджэт пражытковага мінімуму (БПМ) з 1 лютага па 30 красавіка будзе складаць 406,74 рубля, вынікае з пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны № 1 ад 23 студзеня.
Старшая навуковая супрацоўніца дасьледчага цэнтру Beroc эканамістка Анастасія Лузгіна расказвае, як паўплывае на інвэстыцыйны клімат гісторыя з фактычнай нацыяналізацыяй «Макдональдса» ў Беларусі, і разважае, чаму ўлады ня хочуць выконваць свае абавязаньні па дзяржаўных аблігацыях.
У чарговым расьсьледаваньні Беларускі расьследніцкі цэнтар (БПЦ) аналізуе дзейнасьць кампаніі «Лігматон», якая да канца 2021 году належала «тытунёваму каралю» Беларусі, уладальніку кампаніі «Тытунь-Інвэст» Паўлу Тапузідзісу.
Узровень занятасьці насельніцтва ў працаздольным узросьце склаў 84% (сярод жанчын — 84,4%, мужчын — 83,6%, гарадзкога насельніцтва — 84,2%, сельскага — 83,3%).
Апавяшчальны парадак увялі ў 2017 годзе Дэкрэтам нумар 7 «Аб разьвіцьці прадпрымальніцтва». Ён дае права суб’ектам гаспадараньня перад пачаткам якога-небудзь віду дзейнасьці проста праінфармаваць аб гэтым адпаведны дзяржаўны орган.
Мова найперш ідзе пра дроны і іншыя лятальныя апараты, авіямадэлі.
Міністэрства фінансаў Беларусі адрэагавала на ліст расейскіх уладальнікаў беларускіх эўрабондаў, якія не выключаюць зварот у суд, і паабяцала выпрацаваць комплексны падыход.
Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў лічбы, якія паказваюць на істотнае зьніжэньне прыбытку рэзыдэнтаў свабодных эканамічных зон Беларусі.
Узброеныя сілы Ўкраіны атрымаюць 26 тысяч тон мэталічнай прадукцыі беларускай кампаніі, якую выявілі падчас дасудовага расьсьледаваньня на тэрыторыі марскога порта Адэсы. Яе прыкладны кошт ацанілі ў больш як 61 мільён даляраў ЗША.
Беларуская гандлёвая сетка «Міла» па продажы касмэтыкі і бытавой хіміі абвясьціла, што да 1 сакавіка прыпыняе замовы тавараў праз інтэрнэт-краму.
Найбольш у Беларусі даражэюць замежныя лекі і лекі з іншаземнай сыравіны. Беларусы расказалі, як шукаюць выйсьця з сытуацыі.
Каля траціны наймальнікаў гатовыя разглядаць на вакансіі людзей бяз досьведу і студэнтаў.
Размова ідзе аб фурах з краін Эўразьвязу, сказана ў дакумэнце, які апублікавалі 18 студзеня на Нацыянальным прававым партале.
Улады сьцьвярджаюць, што беларусы сталі часьцей хадзіць у крамы і больш купляць. Растуць нібыта ўклады беларусаў у банках, ахвотней беларусы бяруць і крэдыты. Вырас і рэальны заробак беларусаў, заяўляе ўрад.
Аб’ём валавога ўнутранага прадукту ў 2023 годзе ў бягучых цэнах склаў 216,1 млрд рублёў. У супастаўных цэнах у параўнаньні з 2022 годам ён павялічыўся на 3,9%.
Стартавая цана — 40 рублёў. Таргі прызначаны на 22 лютага.
Дазвол на продаж актываў у краіне будзе выдаваць абласны выканаўчы камітэт, а тлумачыць пытаньні будзе Дзяржаўны камітэт маёмасьці.
Беларускі нацыянальны статыстычны камітэт абнародаваў дадзеныя аб налічаным мэдыянным заробку ў розных галінах эканомікі ў лістападзе мінулага году. Ён склаў 1499.5 рублёў — 470 даляраў у эквіваленце.
Дзяржава нацыяналізавала электрападстанцыю «Рэчыца», якая належала прыватнай кампаніі з брытанскім капіталам «Салар Лэнд».
Першы пункт пастановы № 23 ад 12 студзеня маркіраваны пазнакай «для службовага карыстаньня», таму грамадзтву раскрываюць толькі зьмест другога.
Гаспадары аграсядзібаў расказалі Свабодзе, чаму ўлады пачалі закручваць ім гайкі і як яны выжываюць у новых умовах.
Паводле ацэнак МВФ, сярод разьвітых эканомік доля працоўных месцаў, на якія можа паўплываць штучны інтэлект, складзе 60%. Палова зь іх атрымае ад гэтай тэхналёгіі перавагі.
Чыноўнікі захацелі адабраць ва ўласнасьць дзяржавы ўстановы «МАК.by» — гэта былыя рэстараны McDonald’s.
Пастаўкі беларускіх грузавікоў МАЗ у Расею летась вырасьлі на 43,8%. Але ўсё можа кардынальна зьмяніцца.
Гэта зрабілі на карысьць прыватнага інвэстара, які патрабаваў ад «Беларусбанку» належных яму выплат.
Летась МАЗ павялічыў продажы грузавікоў на расейскім рынку. Разам з тым іх доля на тым самым расейскім рынку скарацілася. Гэта і адлюстроўвае новы трэнд: пад націскам канкурэнтаў Беларусь паступова страчвае пазыцыі на галоўным для сябе рынку.
Кампанія «Вушача», якая ўваходзіла ў імпэрыю наваполацкага бізнэсоўца, завінавацілася па пэнсійных плацяжах.
На беларуска-расейскай мяжы затрымліваюць фуры, якія ідуць з Казахстану. Казахстан ужо абвінаваціў Беларусь у блякаваньні сваіх грузаў на мяжы з Расеяй.
NASA і кампанія Lockheed Martin 12 студзеня афіцыйна прадставілі эксперымэнтальны звышгукавы самалёт X-59 Quesst.
Аляксандр Лукашэнка 12 студзеня падпісаў указ № 16 «Аб часовым устанаўленьні ставак увазных мытных пошлін», паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на яго прэсавую службу.
«Кібэрпартызаны», якія ў канцы мінулага года ўзламалі сайт і ўнутраную сетку дзяржаўнага інфармацыйцнага агенцтва БЕЛТА, распавялі ў эфіры тэлеканала «Белсат» аб заробках кіраўніцтва выданьня.
Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка гаворыць, што цяжкасьці з атрыманьнем польскіх візаў для беларусаў зьвязаныя зь перастаноўкамі ў польскім урадзе і яны неўзабаве вырашацца.
У Беларусі забаранілі рэклямаваць замежную вучобу ці працу паўсюль, акрамя інтэрнэту. Хутчэй за ўсё, улады стануць тлумачыць гэта абаронай беларусак і беларусаў ад гандлю людзьмі, але рэч, вядома, ня ў гэтым.
Толькі на спажывецкія патрэбы беларусы летась за 11 месяцаў узялі 9,5 мільярда рублёў. Рост у параўнаньні з такім жа пэрыядам у 2022 годзе — 47,1%.
Ужо чацьвёрты дзень на беларуска-расейскай мяжы затрымліваюць фуры, якія ідуць з Казахстану.
Увосень кампанія паведамляла аб тым, што ў сетцы больш за 40 крам, а ў студзені 2024-га іх засталося ўсяго 14.
Разам з гэтым, істотныя абмежаваньні закрануць рэкляму працы і навучаньня за мяжой.
Нацыянальны банк Беларусі абнавіў Інструкцыю аб парадку выдачы грашовых сродкаў у форме крэдыту і іх пагашэньня.
Цэны на лекі ў 2023 годзе расьлі ў 4,66 раза хутчэй, чым агулам на нехарчовыя тавары — 13,36% супраць 2,87%, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз дадзеных Белстату.
«Цэнтар новых ідэй» трэці раз правёў комплексны аналіз Беларусі як шматскладовай і складанай сыстэмы. Палітычную, эканамічную, інфармацыйную, сацыяльную і вайсковую сфэры ў краіне ацанілі 45 экспэртаў — сярод іх як незалежныя дасьледчыкі, так і прадстаўнікі вядучых беларускіх аналітычных цэнтраў.
Дзяржаўная манаполія ў крамах Duty Free ў Беларусі адмяняецца. Цяпер гандляваць там змогуць і іншыя кампаніі, вынікае з афіцыйна апублікаванага закону № 345-3.
За студзень — сьнежань 2023 году харчовыя тавары сталі даражэйшымі на 6,8%, нехарчовыя — на 2,9%, паслугі — на 8,1%.
Загрузіць яшчэ