Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонімскую сынагогу зноў выставілі на аўкцыён


Слонімская сынагога, архіўнае фота
Слонімская сынагога, архіўнае фота

Стартавая цана — 40 рублёў. Таргі прызначаны на 22 лютага.

Як піша @onlinerby, пакупніку трэба падпісаць ахоўнае абавязаньне, бо гэта гісторыка-культурная каштоўнасьць.

Слонімская сынагога — адна з найстарэйшых у Беларусі. Яе пабудавалі ў 1642 годзе ў стылі барока. Яна дзейнічала да 1940 году, а пасьля ІІ усясьветнай вайны камуністы зрабілі ў ёй склад і гандлёвыя памяшканьні.

Рэстаўрацыя слонімскай сынагогі праходзіць у Слоніме. Фота студзеня 2020
Рэстаўрацыя слонімскай сынагогі праходзіць у Слоніме. Фота студзеня 2020

Апошняй уладальніцай была дзіцячая пісьменьніца, якая выступае пад псэўданімам Яанна Рыўз (сапраўднае імя — Ілона Караваева). Яна заплаціла каля 30 тысяч рублёў. Каб набыць сынагогу, яна прадала кватэру ў Менску, пры гэтым ня ведаючы, што будынак знаходзіцца ў аварыйным стане. У чэрвені 2022 году Караваева зьліквідавала фонд, які зьбіраў сродкі на рэканструкцыю, праз санкцыі і вайну ва Ўкраіне.

Інтэр'еры слонімскай сынагогі
Інтэр'еры слонімскай сынагогі

Цяпер будынак належыць Слонімскаму райвыканкаму.

Цэнтар габрэйскага мастацтва ў Ерусаліме ўключыў сынагогу ў лік 7 найбольш важных гістарычных сынагог Эўропы, якім пагражае небясьпека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG