Пастанова ўраду № 27 падпісана 12 студзеня, апублікавана сёньня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набывае моц пасьля яе афіцыйнага апублікаваньня.
Пералік апэрацый, на якія мусяць быць дазволы:
- адчужэньне ўдзельнікамі, грамадзянамі замежных дзяржаў, дзеляў у статутных фондах (акцый);
- адчужэньне ўласьнікамі маёмасьці, грамадзянаў замежных дзяржаў, нерухомай маёмасьці;
- адчужэньне юрыдычнымі асобамі, у статутных фондах якіх доля ўласнасьці замежных грамадзян складае 25% і больш нерухомасьці;
- рэарганізацыя юрыдычных асоб, а таксама выхад зь юрыдычных асоб удзельніка, грамадзяніна замежнай дзяржавы.
Ахвотным трэба зьвярнуцца ў аблвыканкамы або Менгарвыканкам па месцы рэгістрацыі юрыдычнай асобы з заявай, да якой прыкладаюцца названыя ў палажэньні дакумэнты. Там прымуць рашэньне. У выпадку станоўчага адказу будзе ўказаны памер унёску, які належыць пералічыць у бюджэт, і тэрміны яго ўнясеньня.
Затым выканкамы накіроўваюць рашэньні ў Дзяржаўны камітэт маёмасьці, якая рыхтуе зводны праект пастановы ўраду аб выдачы адпаведных дазволаў.
Вяртаньне выплачанага ўзносу прадугледжваецца толькі ў выпадку невыкананьня ўгоды адчужэньня нерухомасьці юрыдычнымі асобамі, у статутных фондах якіх доля ўласнасьці асоб з замежных дзяржаў складае 25 і больш адсоткаў.