Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі зацьвердзіў прадстаўнікоў дзяржавы на стратэгічныя прадпрыемствы


«Магілёўхімвалакно», архіўнае фота
«Магілёўхімвалакно», архіўнае фота

Першы пункт пастановы № 23 ад 12 студзеня маркіраваны пазнакай «для службовага карыстаньня», таму грамадзтву раскрываюць толькі зьмест другога.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь афіцыйна прызначыў прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіраваньня буйных дзяржаўных прадпрыемстваў. Пастанова набыла моц.

Юры Чабатар будзе прадстаўляць інтарэсы дзяржавы на МАЗе і «Нафтане». Раней Аляксандар Лукашэнка прызначыў яго міністрам эканомікі.

Старшыня Дзяржаўнага камітэту маёмасьці Дзьмітры Матусевіч — новы прадстаўнік дзяржавы на прадпрыемстве «Сьветлагорскі ЦКК».

Першы намесьнік Матусевіча Пятро Броўкін застанецца прадстаўніком дзяржавы на прадпрыемствах «Беларуськалій», «Белаўтадар» і «Нетра Нежын». Пры гэтым зь пераліку заводаў пад ягоным куратарствам выключылі «Крион» і Мазырскі НПЗ.

Старшыня «Белнафтахіму» Андрэй Рыбакоў стаў прадстаўніком дзяржавы ў «Магілёўхімвалакне», а намесьнік старшыні «Белдзяржхарчпраму» Аляксандар Кіжук — на Жабінкаўскім цукровым заводзе і Скідальскім цукровым камбінаце.

Шэраг намесьнікаў старшыні «Белнафтахіму» атрымалі званьне прадстаўніка дзяржавы:

  • Сьвятлана Гурына — Гомельскі хімзавод, «Полацак-Шкловалакно»,
  • Віталь Мілевіч — «Гродна Азот» і «Лякафарба»,
  • Уладзімер Сізоў — Беларуская нафтавая кампанія, Мазырскі НПЗ,
  • Андрэй Сойка — «Нафтан» і «СьветлагорскХімвалакно».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG