Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бюджэт пражытковага мінімуму 1 лютага вырасьце ў сярэднім на 10,6%


Ілюстрацыйны каляж
Ілюстрацыйны каляж

Бюджэт пражытковага мінімуму (БПМ) з 1 лютага па 30 красавіка будзе складаць 406,74 рубля, вынікае з пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны № 1 ад 23 студзеня.

Такім чынам, у сярэднім на душу насельніцтва новы памер БПМ большы за цяперашні на 10,6% (з 1 лістапада 2023 году — 367,79 рубля).

Паводле згаданай пастановы, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 26 студзеня, для працаздольнага насельніцтва БПМ у бліжэйшыя месяцы будзе складаць 434,6 рубля (+7,2%); для пэнсіянэраў — 298,43 рубля (+9,21%); для дзяцей ва ўзросьце да трох гадоў — 260,39 рубля (+9,7%), ад трох да шасьці — 349,9 рубля (+7,6%), ад шасьці да васямнаццаці — 406,3 рубля (+3,2%).

Паводле інфармацыі Мінпрацы, рост гэтага сацыяльнага нарматыву ў першую чаргу абумоўлены «зьмяненьнем якаснага складу мінімальнага набору прадуктаў харчаваньня, што ўваходзіць у пражытковы мінімум», які ўрад зацьвердзіў 9 кастрычніка 2023 году. Ведамства адзначае, што зьмены закранаюць каля 1,5 млн «атрымальнікаў сацыяльных выплат, вызначаных ад БПМ».

Ад велічыні бюджэту пражытковага мінімуму залежаць у тым ліку дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пэнсіі, падвышэньні і даплаты да пэнсій для асобных катэгорый пэнсіянэраў, дапамогі па доглядзе за інвалідам першай групы або асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG