Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ў чацьвёртым квартале да 3,5% павялічыўся ўзровень фактычнага беспрацоўя


На біржы працы ў Менску, архіўнае фота
На біржы працы ў Менску, архіўнае фота

Узровень занятасьці насельніцтва ў працаздольным узросьце склаў 84% (сярод жанчын — 84,4%, мужчын — 83,6%, гарадзкога насельніцтва — 84,2%, сельскага — 83,3%).

У Беларусі ў чацьвёртым квартале 2023 году ўзровень беспрацоўя, разьлічаны ў адпаведнасьці з мэтадалёгіяй Міжнароднай арганізацыі працы, павялічыўся на 0,1 працэнтнага пункту ў параўнаньні з трэцім кварталам і склаў 3,5% супраць 3,4%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт па выніках рэгулярнага выбарачнага абсьледаваньня хатніх гаспадарак.

Паведамляецца, што беспрацоўнымі зьяўляюцца 4% мужчын і 2,9% жанчын. У гарадах ня мае працы 3,3% насельніцтва ў працаздольным узросьце, у сельскай мясцовасьці — 4%.

Паводле зьвестак Белстату, 60,2% беспрацоўных шукаюць працу ў СМІ і інтэрнэце, 56,1% зьвяртаюцца да сяброў, сваякоў і знаёмых, 15% — у службу занятасьці і агульнарэспубліканскі банк вакансій, 17,9% — непасрэдна да працадаўцаў.

У эканоміцы Беларусі ў лістападзе 2023 году было занята 4 млн 140,5 тыс. чалавек — на 2,8 тыс. менш (0,07%), чым месяцам раней (4 млн 143,3 тыс.).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG