Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кібэрпартызаны» абнародавалі дадзеныя аб заробках кіраўніцтва дзяржагенцтва БЕЛТА


Сайт агенцтва БЕЛТА, узламаны «Кібэрпартызанамі» пад Новы год, 31 сьнежня 2023
Сайт агенцтва БЕЛТА, узламаны «Кібэрпартызанамі» пад Новы год, 31 сьнежня 2023

«Кібэрпартызаны», якія ў канцы мінулага году ўзламалі сайт і ўнутраную сетку дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА, расказалі ў этэры тэлеканалу «Белсат» пра заробкі кіраўніцтва выданьня.

Паводле «Кібэрпартызанаў» у выніку атакі на інтэрнэт-рэсурсы БЕЛТА яны выпампавалі 90Гб дадзеных.

З інфармацыі, якую яны абнародавалі на «Белсаце», вынікае, што гендырэктарка БЕЛТА Ірына Акуловіч атрымлівае 7439 рублёў. Тэлеапэратар і намесьнік кіраўніка аддзелу, які асьвятляе дзейнасьць Аляксандра Лукашэнкі, Яўген Ваньшын, — 8864 рублі. Заробак кіраўніка таго ж аддзелу Ўладзімера Мацьвеева склаў 7928 рублёў.

Максымальны заробак вядучага праекту «Ў тэме» Андрэя Варапая склаў 5434 рублі. Прыкладна столькі ж атрымлівае галоўная рэдактарка газэты «7 дней» Алена Крылова. Заробкі шараговых журналістаў БЕЛТА — каля 2000 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG