Урад Кіргізстану аб’явіў, што дзяржаўныя службоўцы, якія не размаўляюць на дзяржаўнай мове — кіргіскай — будуць звольненыя з працы. Папярэджаньне прагучала празь некалькі дзён пасьля таго, як прэзыдэнт Садыр Джапараў падпісаў закон, які абавязвае службоўцаў валодаць кіргіскай мовай.