Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Арлоў стаў ляўрэатам прэміі маршалка Падляскага ваяводзтва


Book fair in Bialystok, April 21-23, 2023
Book fair in Bialystok, April 21-23, 2023

Пісьменьнік Уладзімер Арлоў узнагароджаны штогадовай прэміяй маршалка Падляскага ваяводзтва за дасягненьні ў галіне мастацкай творчасьці ды пашырэньня і аховы культуры.

Як паведамляе Kamunikat.org, прэмія была прысуджаная за дасягненьні ў галіне прозы і паэзіі.

Рашэньне аб прызнаньні сёлетніх узнагародаў было прынятае на паседжаньні праўленьня Падляскага ваяводзтва 15 лістапада.

«Гэтыя ўзнагароды — праява прызнаньня падляскай мясцовай улады, наш спосаб ушанаваньня і падзякі тым творцам, якія спрыяюць разьвіцьцю і ахове культуры нашага краю», — сказаў маршалак Падляскага ваяводзтва Артур Касіцкі.

За апошнія два гады фонд Kamunikat.org выдаў у Беластоку больш як 10 кніг Уладзімера Арлова. З прэзэнтацыяй гэтых кніг аўтар наведаў амаль 20 гарадоў у Польшчы, Нямеччыне, Італіі і Літве.

Ляўрэатамім сёлетніх узнагарод маршалка Падляскага ваяводзтва таксама сталі кіраўнік мужчынскага хору «Куранты» зь Бельску-Падляскага Аліна Негерэвіч, моладзевы хор катэдральнага прыходу сьв. Мікалая Цудатворцы ў Беластоку, паэт, празаік і эсэіст Эразм Стэфаноўскі і сьпявак і аніматар музычнага фальклёру паўночнай Сувальшчыны Даміян Бальцэр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG