Напачатку лістапада беларусы адзначаюць Дзяды ды памінаюць памерлых. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень наведваюць магілы родных ці знаёмых. Пахаваньні ўпрыгожваюць кветкамі і прыносяць зьнічы. У Літве пражывае некалькі тысяч беларусаў, якія ня могуць вярнуцца дадому з прычыны палітычных рэпрэсіяў. У Вільні беларусы наведваюць могілкі Роса, дзе спачываюць многія беларускія дзеячы.
Дзяды на віленскіх могілках Росы, дзе пахаваныя выбітныя беларусы. ФОТА
1
Галоўная брама могілак Росы. У гэты дзень сюды ідуць тысячы людзей.
2
Капліца, дзе 22 лістапада 2019 году былі пахаваныя парэшткі Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863-1864 гадоў, знойдзеныя на гары Гедзіміна. Каліноўскі — адзін зь лідэраў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня, які стаў нацыянальным героем беларусаў, літоўцаў і палякаў. 
3
4
5
6
Магіла Ўладзіслава Сыракомлі
7
8
Магіла Францішка Аляхновіча. Беларускі драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст, пісьменьнік.
9
10
Магіла Ядвігіна Ш. Беларускі празаік, драматург і публіцыст, адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы. 
11
12
13
Магіла Казімера Сваяка — беларускага каталіцкага сьвятара, грамадзкага дзеяча, паэта і музыканта.
14
Помнік братам Луцкевічам, Антону і Івану. Былі аднымі з ініцыятараў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
15
16
Магіла Лявона Вітана-Дубейкаўскага. Галоўны ўрадавы архітэктар БНР
17
Магіла Уладзіслава Талочкі. Беларускі каталіцкі сьвятар, культуроляг, гісторык, літаратуразнавец.
18
19
20
21
22