Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм беларускіх рэжысэраў увайшоў у шорт-ліст прэміі Эўрапейскай кінаакадэміі


Кадр з фільму «Радзіма».
Кадр з фільму «Радзіма».

У лік пяці фіналістаў у намінацыі «Найлепшы дакумэнтальны фільм» прэміі Эўрапейскай кінаакадэміі трапіла карціна беларускіх аўтараў Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча «Радзіма».

Як адзначае reform.by, «Радзіма» Бадзякі і Міхалковіча змагаецца за перамогу ў намінацыі побач з карцінамі «Апалёнія, Апалёнія» Леі Глоб (Данія, Польшча), «Чатыры дачкі» Каўтар бін Ханіі (Францыя, Туніс, Нямеччына, Саудаўская Аравія), «На „Адаманце“» Нікаля Філібэра (Францыя, Японія), «Сястрынства дымавой саўны» Анны Хітс (Эстонія, Францыя, Ісьляндыя).

Кінастужка беларускіх рэжысэраў — пра гвалт у войску і грамадзтве і сацыяльныя нормы, якія за ім стаяць. У кіно расказваецца пра маці, якая страціла сына, калі ён служыў у войску. Яго знайшлі мёртвым.

«Пакуль Сьвятлана спрабуе праліць сьвятло на культуру гвалту і зьдзекаў у беларускіх Узброеных сілах, групе маладых сяброў з тэхна-андэграўнду неўзабаве самім пагражае прызыў у войска, — адзначаецца ў анатацыі да карціны. — Яны ходзяць на рэйв-вечарыны ў майках і круглых сонцаахоўных акулярах, але праз імгненьне вечарынка можа скончыцца — прынамсі, датуль, пакуль на вуліцах ня ўспыхнуць масавыя пратэсты пасьля нядаўняга „пераабраньня“ дыктатара-прэзыдэнта і прыхільніка Пуціна Аляксандра Лукашэнкі. Пробліск надзеі і абяцаньне пераменаў, якія толькі прымушаюць жорсткасьць аўтарытарнага грамадзтва выявіцца ў поўную сілу».

Фільм Ганны і Аляксандра — ляўрэат шматлікіх міжнародных фэстываляў, сёлета ён быў намінаваны на найлепшы фільм па вэрсіі Міжнароднай фэдэрацыі кінакрытыкаў FIPRESCI.

Цырымонія ўзнагароджаньня прэміяй Эўрапейскай кінаакадэміі пройдзе 9 сьнежня ў Бэрліне.

Бліжэйшым часам стужку беларускіх аўтараў можна будзе ўбачыць на фэстывалі беларуска-ўкраінскага кіно «1084. На мяжы» і на форуме кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае зьзяньне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG