На прэмію за найлепшую дэбютную кнігу прозы, як паведамляе Радыё Рацыя, прэтэндуюць:
- Канстанцін Касяк. Самаізаляцыя. – Электронная кніга, 2022.
- Тацяна Карытка. Чаму ўсё так? – Выдавецтва «Кнігазбор», 2020.
- Антось Уласенка. Новая зямля: Куканія. – «Издательские решения», 2021.
Прэмію «Дэбют» у галіне паэзіі за 2021-2022 гады вырашана не ўручаць. У склад журы прэміі ўвайшлі пяцёра сябраў: літаратуразнаўца Ульяна Верына; пісьменьніца Сьвятлана Курс; паэт і перакладчык Уладзімір Лянкевіч; паэт, перакладчык, выкладчык літаратуры Андрэй Хадановіч; паэтка і перакладчыца Юлія Цімафеева.
Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча была заснавана ў 2010 годзе пры падтрымцы Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза беларускіх пісьменьнікаў і дабрачыннага Фонду «Вяртаньне». Яна ўручаецца ў намінацыях «Паэзія», «Проза», «Мастацкі пераклад» за найлепшыя дэбютныя кнігі, выдадзеныя па-беларуску.