Музыку да опэры напіша ўкраінскі кампазытар Максім Каламіец
У варшаўскім Цэнтры сучаснага мастацтва «Ўяздоўскі замак» стварылі міні-экспазыцыю, прысьвечаную славутаму беларускаму мастаку, які памёр у зьняволеньні сёлета.
Беларуская ўлада выказала намер «не станавіцца ўдзельнікам» міжурадавага пагадненьня з Украінай аб супрацоўніцтве ў галіне аховы культурнай спадчыны.
«Хто жыве ў гаражы?» – так называецца новая кніжка беларускага літаратара, журналіста, рэдактара Андрэя Скурко, якая днямі была апублікавана ў выдавецтве Gutenberg Publisher. Дзіцячая кніжка прысьвечаная машынкам.
Арганізатары прэміі імя Ежы Гедройця апублікавалі сьпіс намінантаў у 2023 годзе. У поўны сьпіс прэміі дванаццатага сэзону ўвайшлі 15 прэтэндэнтаў.
9 верасьня завяршыўся 80-ы Вэнэцыянскі міжнародны кінафэстываль. Спэцыяльны прыз, трэцюю па значнасьці ўзнагароду мерапрыемства, журы прысудзіла «Зялёнай мяжы».
Са школьнай праграмы выдалены раман Уладзімера Караткевіча „Каласы пад сярпом тваім“. Пра прычыны і наступствы гэтага кроку ўладаў Свабода пагаварыла з гісторыкам, крытыкам, аўтарам кніг „Донжуанскі сьпіс“ Караткевіча» і «Жанчыны ў жыцьці Ўладзімера Караткевіча» Дзянісам Марціновічам.
Песьню «Зорамі» напісала салістка гурту Надзея Калач у калёніі. Яна стала рэфлексіяй на тое, што музыкі перажылі за кратамі.
АМАПавец, генэрал КДБ, чыноўнік і Ябацька — галоўныя героі чорнай абсурдысцкай камэдыі «Працэсы». Стваральнікі папулярнага ютуб-каналу «Чын-Чын-Чэнэл» завяршаюць працу над першымі чатырма сэрыямі праекту.
У Горадні прыбралі турыстычныя стэнды пра жыцьцё пісьменьніцы Элізы Ажэшкі. Гэта Hrodna.life пацьвердзіў адзін з горадзенскіх краязнаўцаў.
Кінастужка «Радзіма» закранае тэму дзедаўшчыны ў беларускім войску. Сюжэт разьвіваецца дзьвюма паралельнымі лініямі.
Усе даходы ад падзеі, якая пройдзе 15 верасьня, пароўну разьмяркуюць паміж трыма арганізацыямі: Gen.Ukrainian, Беларускім цэнтрам салідарнасьці і «Свабодным тэатрам».
Пасьля таго як для СМІ забаранілі доступ да мігрантаў, якія спрабавалі перасекчы польска-беларускую мяжу, польская рэжысэрка Агнешка Голянд зьняла пра іх мастацкі фільм.
Папа Рымскі Францішак патлумачыў, што меў на ўвазе, калі заклікаў расейскую каталіцкую моладзь захоўваць спадчыну Расеі.
У Мюнхэне з 8 па 10 верасьня пройдзе фэстываль сучаснай беларускай культуры MINSK х MINGA, найбуйнейшая штогадовая беларуская культурная падзея ў Заходняй Эўропе.
Пра гэта Свабодзе стала вядома ад ягоных былых калегаў.
Прэсавая служба клюбу апублікавала ў сваім тэлеграм-канале відэаролік зь вершам Рыгора Барадуліна «Трэба дома бываць часьцей».
Ва ўзросьце 76 гадоў пайшоў з жыцьця Джымі Бафэт — вядомы амэрыканскі музыка, які запомніўся сваёй творчасьцю ў жанры кантры-рок. У Twitter-акаўнце музыкі паведамляецца, што Бафэт «мірна памёр у ноч на 1 верасьня ў асяродку сваёй сям’і, сваіх сабак і музыкі».
Галоўнае ўпраўленьне МУС Расеі па Маскве пачало праверку ў дачыненьні да народнай артысткі Расеі Ліі Ахеджакавай па артыкуле аб «дыскрэдытацыі» расейскага войска.
2 верасьня ў Музэі вольнай Беларусі ўрачыста адкрыла новы сэзон Беларуская школа ў Варшаве. У ёй онлайн і офлайн навучаюцца больш за 500 беларускіх дзяцей з 24 краінаў сьвету.
4–10 верасьня ў Вільні пройдзе Тыдзень беларускай культуры. Свабода пагаварыла пра гэта і ня толькі з кіраўніцай Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча і актывісткай Цэнтру беларускай культуры і супольнасьці Людвікай Кардзіс.
Паразмаўлялі з сузаснавальніцай і каардынатаркай Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве Наталкай Гапановіч пра тое, як прыйшла ідэя, зь якімі цяжкасьцямі даводзіцца сутыкацца і што натхняе працягваць.
Лёнданскае выдавецтва Skaryna Press паведаміла, што плянуецца выхад першай у гісторыі беларускай літаратуры анталёгіі гей-пісьменства «Мальцы выходяць з-пад кантролю».
Аляксандар Лукашэнка 31 жніўня падпісаў указ «Аб падтрымцы асобных дзяржаўных арганізацый культуры», у адпаведнасьці зь якім з 1 студзеня 2024 году фінансаваньне выдаткаў са сродкаў бюджэту і ўласных сродкаў тэатраў будзе ажыцьцяўляцца ў прапорцыях 60/40.
У канцы жніўня і пачатку верасьня ў Польшчы пройдуць фэстываль беларускай музыкі «Грай» і Mara Fest.
Яго ўдзельнікі расказалі Свабодзе, як старажытны нямецкі замак натхніў Чын-Чынаў на новае і адначасова стаў псыхіятрычнай лякарняй.
Дакумэнтальная стужка «Радзіма» (Mortherland) беларускіх аўтараў Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча выбраная ў лік намінантаў на прэмію Эўрапейскай кінаакадэміі, самай вядомай і прэстыжнай прэміі эўрапейскага кіно.
У Вэнэцыі адкрыўся юбілейны, 80-ты кінафэстываль. Цырымонія пачалася з уручэньня «Залатога льва Сьвятога Марка» за ўнёсак у сусьветнае кінамастацтва і кар’ерныя дасягненьні рэжысэркі фільму «Начны парцье» (1974) Ліліяне Кавані.
У суседняй зь Беларусьсю Літве, якая гасьцінна прыняла Офіс дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай і дзясяткі тысяч беларускіх палітуцекачоў, узьнікла праблема. Літоўцы занепакоіліся праявамі так званага «літвінізму» сярод беларусаў і, як яны лічаць, «прэтэнзіямі беларусаў на іх гісторыю».
Праект выдавецтва «Янушкевіч» — інтэрнэт-кнігарня Knihauka.com — запускае дастаўку кніг у Беларусь. Разам з тым у выдавецтве ня могуць гарантаваць, што кнігі дойдуць да пакупнікоў у Беларусі.
Эрні Барбараш рэжысэр і сцэнарыст. Ён жыве і працуе ў ЗША. У гутарцы са Свабодай Эрні расказаў пра адэскае дзяцінства, сувязь зь Беларусьсю і сяброўку за кратамі.
У канцы траўня 2023 году брыгада будаўнікоў разьбірала трэснуты пастамэнт помніка Касцюшку ў акадэміі West Point у ЗША і знайшла ўнутры скрыню.
Многія скрадзеныя экспанаты дапамаглі вярнуць у Брытанскі музэй прадстаўнікі антыкварнай супольнасьці.
Нядаўна ў Беластоку выйшла новая кніга беларускага паэта і грамадзка-палітычнага дзеяча Андрэя Сьцепанюка «Зямля над белай ракой». Свабода пагаварыла зь яе аўтарам пра творчасьць, літаратуру на падляскай гаворцы ды захаваньне ў Польшчы беларускай нацыянальнай меншасьці.
25 жніўня спаўняецца 70 гадоў Уладзімеру Арлову — пісьменьніку, паэту, гісторыку, чые творы вось ужо некалькі дзесяцігодзьдзяў зьяўляюцца неад’емнай часткай беларускай літаратуры. Пра юбіляра гавораць калегі-літаратары, сябры і паплечнікі.
Арганізатары кінафэстывалю Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае зьзяньне» атрымалі 59 стужак беларускіх кінэматаграфістаў. Пры гэтым амаль палова з дасланых фільмаў — гульнявыя.
У «Беларускай клюбоўні» ў Празе перад беларусамі выступіў беларускі пісьменьнік Уладзімер Арлоў, які прэзэнтаваў дзьве свае новыя кнігі.
Памёр італьянскі сьпявак Тота Кутуньё. Яму было 80 гадоў.
Паразмаўлялі з архітэктарам Цзыўаем Со пра яго новы праект The Blue ў цэнтры Тайбэя. Даведаліся, як прыйшла ідэя, у чым унікальнасьць праекту і чаму Со так захапляецца беларускай культурай.
Старшыня парлямэнцкага Камітэта па нацыянальнай бясьпецы і абароне Літвы, палітоляг Лаўрынас Кашчунас лічыць, што беларуская апазыцыя, якая жыве ў Літве, павінна быць занепакоеная ўсё больш прыкметнымі праявамі «ліцьвінства», — піша Delfi.
Свабода пагутарыла з былым палітвязьнем, паэтам і пчаляром Міколам Папекам пра творчасьць у зьняволеньні і жыцьцё ў эміграцыі, пра Мядовую прэмію ад польскіх пчолаў ды настрой на доўгі шлях вяртаньня дадому.
Каб калектывы і творцы маглі працягваць сваю справу ў Польшчы, прадусарская ініцыятыва Inexkult стварыла пэтыцыю за вылучэньне адмысловай прасторы для беларускага тэатру.
На думку Андрэя Хадановіча, «экстрэмізм» для клясыка — гэта выраз нянавісьці да ўсяго, што зьвязана зь беларускай культурай.
На хадайніцтва пракуратуры ўлады забаранілі шэраг кніг, выдадзеных «Беларускім кнігазборам» у розныя гады.
Былы актор РТБД у інтэрвію Свабодзе расказаў, як ён працаваў даглядчыкам у варшаўскім музэі, як далучыўся да вольных «Купалаўцаў» і сыграў зь імі у чатырох спэктаклях, а цяпер дэбютуе ў пастаноўцы на польскай мове.
Рэжым Лукашэнкі зьвяртае ўсё пільнейшую ўвагу на кнігі і сыстэматычна пашырае сьпіс так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Сёньня мы гаворым з адной з найбуйнейшых у сьвеце спэцыялістаў па тэорыі нацый і нацыяналізьме, аўтаркай кнігі «Нацыяналізм: пяць шляхоў да мадэрнасьці», прафэсаркай Гарвардзкага і Бостанскага ўнівэрсытэтаў Ліяй Грынфэльд.
Пілётны праект ініцыятывы «Новая Беларусь» па лічбавым самакіраваньні доўжыўся некалькі месяцаў, і нарэшце вызначыліся ягоныя пераможцы.
Слуцкі раённы савет зацьвердзіў назвы вуліц, якія праектуюцца ў новым мікрараёне «Зарэчны».
Загрузіць яшчэ