Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла беларуская мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн


Ларыса Фінкельштэйн, архіўнае фота
Ларыса Фінкельштэйн, архіўнае фота

Ларысе Фінкельштэйн было 73 гады.

Пра сьмерць беларускай мастацтвазнаўцы Ларысы Фінкельштэйн паведамілі ў сацсетках яе калегі. Папярэдняя дата разьвітаньня — чацьвер, 23 лістапада. Час і месца ўдакладняюцца.

Ларыса Фінкельштэйн нарадзілася 13 жніўня 1950 году ў горадзе Ёшкар-Ала (цяпер Рэспубліка Марый Эл, Расея) у сям’і адэскіх інжынэраў, якіх эвакуавалі падчас Другой сусьветнай вайны. У 1969 годзе яна пераехала ў Менск, дзе скончыла БДУ.

Была спэцыялістам у галіне сучаснага беларускага мастацтва, стварыла прыватную мастацкую галерэю, арганізавала ў 1993 годзе першую ў Беларусі выставу карцін Марка Шагала.

Амаль 20 гадоў (1973–1991) мастацтвазнаўца працавала ў менскім Палацы мастацтва. Затым стварыла сваю галерэю «Брама».

Выкладала ў Інстытуце сучасных ведаў, Ліцэі БДУ, БДУІР і БДУ. Вяла перадачы на беларускім радыё. Аўтар соцень публікацый па праблемах беларускага мастацтва.

Фінкельштэйн — сяброўка Беларускага саюзу мастакоў і Беларускага саюзу дызайнэраў (1998), Беларускага саюзу літаратурна-мастацкіх крытыкаў (1998) і Асацыяцыі мастацтвазнаўцаў АІС (Расея).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG