Менскі гарвыканкам разаслаў запыт у падпарадкаваныя структурныя падразьдзяленьні з патрабаваньнем прадставіць інфармацыю аб украінцах, якія працуюць там, «незалежна ад даты пераезду ў Рэспубліку Беларусь».
«З тэрыторыі Беларусі ўсё яшчэ ёсьць пагроза наступу. Лукашэнка працягвае рабіць неадназначныя заявы, пагражаючы ўладам Украіны і нагнятаючы сытуацыю вакол наступу».
Максім Пакроўскі, лідэр расейскага гурту «Ногу свело», ад пачатку вайны ва Ўкраіне асудзіў расейскую агрэсію. Адзін за адным ён выпускаў кліпы ў падтрымку Ўкраіны і супраць вайны.
На фоне лётна-тактычных вучэнняў беларускай і расейскай авіяцыі Генштаб Узброеных сіл Украіны заявіў аб росьце «пагрозы нанясеньня ракетна-авіяцыйных удараў менавіта з паветранай прасторы Беларусі».
Старшыня Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка камэнтуе «завочны суд» над фігурантамі «справы Каардынацыйнай рады» 17 студзеня ў Менску.
Журналісты праекту «Донбас Реалии» Ўкраінскай службы Радыё Свабода апублікавалі фільм пра беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага, які з 24 лютага 2022 году ваюе ва Ўкраіне супраць расейскіх акупантаў.
Гомельскі абласны суд 9 студзеня агучыў вырак двум жыхарам Гомля, якія выступалі супраць расейскай агрэсіі — Уладзіславу Яцэнку і Кірылу Плакушчаву. Адзін зь іх атрымаў пяць, а другі — паўтары гады пазбаўленьня волі.
Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў справе абароны і нацыянальнай бясьпецы Валер Сахашчык стаў госьцем Youtube-канала «Жыцьцё-маліна».
Іх прададуць, а атрыманыя грошы пералічаць войску Ўкраіны.
Паводле задумы вучэньняў, адна з варожых дывэрсійна-выведных груп спрабавала прарвацца ў горад, а другая захапіла ў закладнікі кіраўніка і галоўнага інжынэра энэргааб’екта разам зь іхнымі сем’ямі.
У Пэнтагоне працягваюць уважліва сачыць за тым, што адбываецца на тэрыторыі Беларусі.
Міхаіл «Грызьлі» працаваў у Менску трэнэрам і пісаў творы пра Другую сусьветную вайну ў стылі фэнтэзі і ваенна-прыгодніцкай прозы. Цяпер ён абараняе Ўкраіну. Пра гэта ў гутарцы Свабоды.
Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў міжнародных справах Валер Кавалеўскі расказвае пра вынікі сваіх сустрэчаў і перамоваў у Белым доме, Пэнтагоне і Дзярждэпартамэнце ЗША, а таксама пра тое, якія выклікі стаяць у 2023 годзе перад дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
Вярхоўная Рада прыняла законапраект аб праходжаньні вайсковай службы замежнікамі па кантракце. Пра гэта паведамляе народны дэпутат Яраслаў Жалязьняк у Telegram.
У Эўрапейскай камісіі заявілі, што санкцыйныя сьпісы ў сувязі з расейскай вайной ва Ўкраіне рыхтуюцца на канфідэнцыйнай аснове. Выказалася па тэме і Сьвятлана Ціханоўская.
Павялічваецца і пагроза нанясеньня ракетна-авіяцыйных удараў, прымяненьня дронаў-камікадзе па тэрыторыі Ўкраіны з паветранай прасторы Беларусі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі правёў у Львове каардынацыйную нараду пра стан забесьпячэньня аховы дзяржаўнай мяжы і актуальную сытуацыю зь бясьпекаю ў паўночна-заходніх абласьцях Украіны.
Салдатаў беларускай арміі індактрынуюць ідэямі «русского мира», каб псыхалягічна падрыхтаваць да вайны супраць Украіны. Да такой высновы прыйшла арганізацыя ByPol пасьля аналізу працы ідэолягаў Міністэрства абароны.
Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну расьсьледуе больш як 1,5 тысячы крымінальных спраў па фактах дзяржаўнай здрады і шпіянажу.
«Нягледзячы на тое, што Расея трымае ў Беларусі вялікую колькасьць сілаў, яны ў асноўным задзейнічаныя на вучэньнях. Наўрад ці яны складуць надзейную наступальную сілу».
У баях пад Бахмутам ва Ўкраіне загінуў ураджэнец Беларусі Аляксей Цішкевіч, які ваяваў у складзе ПВК «Вагнэр». На гэтым тыдні бацька пахаваў яго.
У аўторак, 10 студзеня, лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выступіла на вэбінары па стратэгіі дэмакратычных сілаў.
У Міністэрстве абароны ЗША адказалі на пытаньне пра новую імаверную хвалю расейскай мабілізацыі і падрыхтоўку Расеі да новага наступу, у тым ліку празь Беларусь.
Пачаць пазбаўляць грамадзянства плянуюць праз 6 месяцаў. Аднак прысуд паводле артыкулаў, якія падпадаюць пад дзеяньне закону, не азначае аўтаматычнага пазбаўленьня пашпарта. Фінальнае рашэньне будзе прымаць Лукашэнка.
Раней праваабаронцы і незалежныя СМІ паведамлялі, што Віталю Мельніку прысудзілі 16 гадоў зьняволеньня, але гэтая інфармацыя аказалася недакладнай — паводле пракуратуры, мужчыну пакаралі 13 гадамі калёніі асаблівага рэжыму.
«Да працы на гэтай тэхніцы далучаюцца беларускія вайскоўцы», — сьцьвярджаюць ва Ўкраіне.
Сумесныя лётна-тактычныя вучэньні авіяцыйных падразьдзяленьняў Узброеных Сіл Беларусі і Расеі, якія ўваходзяць у склад «рэгіянальнай групоўкі» войскаў, пройдуць у Беларусі з 16 студзеня па 1 лютага, паведаміла прэс-служба беларускага Мінабароны.
Лідэра «Маладога фронту», які змагаецца за Ўкраіну на вайне супраць расейскага ўварваньня, параніла ў грудную клетку ў баі на ўсходзе краіны.
На вайсковым палігоне Обуз-Лясноўскі пад Баранавічамі, дзе Лукашэнка сёньня назіраў за падрыхтоўкай расейска-беларускай групоўкі войскаў, відаць больш вайсковай тэхнікі.
«Хай яны ведаюць, што іх тут не чакаюць, а іх тут чакае менавіта тое, што адбываецца з расейскімі вайскоўцамі — сьмерць», — заявіў сьпікер Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка.
6 студзеня ў Беларусь прыбылі два новыя эшалёны з расейскай вайсковай тэхнікай.
Паводле паведамленьня Міністэрства абароны Беларусі, на зборах улічваўся досьвед вайны ва Ўкраіне.
Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў справе нацыянальнага адраджэньня Аліна Коўшык у эфіры Свабоды Premium камэнтуе колішнюю заяву Юрася Беленькага пра тое, што «калі ты гаворыш па-расейску, ты ў войску акупанта і страляеш у свой народ».
Айцец Яўген Орда служыць у Праваслаўнай царкве Ўкраіны. Ад пачатку вайны ў 2014 годзе ён выконвае абавязкі капэляна (вайсковага сьвятара. — РС). Пра гэта ў матэрыяле Свабоды.
Раней паведамлялалася, што ў Беларусь ужо прыбылі каля 10 тысяч расейскіх вайскоўцаў.
Кіеўская вобласьць дастаткова моцна падрыхтавалася да магчымага новага наступу Расеі з тэрыторыі Беларусі.
Двух байцоў батальёну «Волат» параніла ва Украіне 31 сьнежня. Адзін зь іх расказаў Свабодзе пра раненьне і пра тое, што ваяры елі на Новы год.
Асаблівую ўвагу затрыманы зьвяртаў на месцы пражываньня каманднага складу ўкраінскіх войскаў.
Паводле разьмешчанай інфармацыі, мужчынам ва ўзросьце ад 18 да 60 гадоў неабходна прыбыць у вайсковы камісарыят або сельскі выканаўчы камітэт для ўдакладненьня ўліковых зьвестак.
Кіеў любымі шляхамі імкнецца «справакаваць рэгіянальны канфлікт», тысячы палякаў ваююць ва Ўкраіне ў якасьці наймітаў, а Беларусь і Расея могуць ствараць любую па колькасьці групоўку войскаў, заявіў дзяржсакратар Рады бясьпекі Аляксандар Вальфовіч у інтэрвію беларускай рэдакцыі Sputnik.
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны (РНБА) Аляксей Данілаў дапусьціў, што ўкраінскае войска можа дайсьці да расейскай тэрыторыі, каб абараніць краіну.
Грамадзкі дзеяч, адзін са стваральнікаў беларускага палку «Пагоня» ва Ўкраіне, былы бізнэсовец Вадзім Пракоп’еў у эфіры Свабоды Premium тлумачыць, чаму зьнік з публічнай прасторы і цяпер вырашыў «выйсьці зь ценю».
Мэта — ацэнка ведаў і дзеяньняў вайскоўцаў пры прывядзеньні воінскай часткі ў найвышэйшыя ступені баявой гатоўнасьці.
Свабода сабрала яскравыя падзеі, ініцыятывы і людзей Беларусі 2022 году, якімі можа ганарыцца кожны.
Алег Панамароў загінуў 7 ліпеня, але пра сьмерць гэтага беларуса стала вядома толькі цяпер.
«Калі нехта і трымае веру, што беларусы не расейцы, то гэта менавіта полк Каліноўскага», — заявіла Ірына Герашчанка.
Паводле Мінабароны Беларусі, гэтая партыя пастаўленая ў межах дзейнага міжурадавага пагадненьня аб вайскова-тэхнічнай супрацы Беларусі і Расеі.
Сяргей Сухамлін паведаміў, што на наступным тыдні горад перадасьць беларускаму палку дапамагу.
Кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў краінаў «вялікай сямёркі» ў сумеснай заяве па выніках сустрэчы зноў заклікалі Беларусь спыніць садзейнічаньне расейскаму ўварваньню ва Ўкраіну.
Менскі абласны суд, які праходзіў у закрытым рэжыме ад 5 сьнежня, асудзіў на 16 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах строгага рэжыму «рэйкавага партызана» Віталя Мельніка, якому пры затрыманьні сілавікі прастрэлілі каленныя суставы.
Загрузіць яшчэ