Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі добраахвотніцкі корпус ва Ўкраіне паведамляе пра страты сярод сваіх байцоў у начным баі


Шаўрон з пагоняй, частка вайсковага рыштунку беларускіх добраахвотнікаў
Шаўрон з пагоняй, частка вайсковага рыштунку беларускіх добраахвотнікаў

БДК паведамляе, што ў начным баі пад Новай Кахоўкай ва Ўкраіне ёсьць загінулыя і параненыя сярод беларускіх добраахвотнікаў.

«Жорсткі бой і, на жаль, ёсць страты з боку БДК», — паведамляе тэлеграм-канал БДК пра начны рэйд пад Новай Кахоўкай у Херсонскай вобласьці.

Таксама ў шпіталь зь цяжкім раненьнем трапіў адзін з камандзіраў беларускіх добраахвотнікаў Радзівон «Гена». «Ён павёў групу наперад і адным зь першых сустрэў агонь праціўніка», — піша БДК. Паводле інфармацыі Свабоды, вядзецца пра Радзівона Батуліна, які камандуе батальёнам «Тэрор». Гэты батальён знаходзіцца ў падпарадкаваньні ГУРа, ён названы так у гонар добраахвотніка са Смаргоняў Зьмітра «Тэрора».

Паводле БДК, спэцпадразьдзяленьне ГУР Мінабароны Ўкраіны пры падтрымцы ўкраінскіх Узброеных сіл правяло начны рэйд у раёне Новай Кахоўкі, пераправілася на левы бераг Дняпра і ўступіла ў бой. У складзе падразьдзяленьня былі і беларусы. БДК паведамляе пра страты ў шэрагах расейскага войска і тэхнікі: сама меней 12 чалавек загінулі, аднаго ўзялі ў палон, зьнішчаны БТР 82А. Аднак страты панесьлі і беларускія байцы.

Расейскі бок сьцьвярджае, што артылерыйскім агнём былі зьнішчаныя тры катэры. Украінскі бок пра гэта не паведамляе.

  • Дагэтуль было вядома, што ў баях за Ўкраіну загінулі 18 беларускіх добраахвотнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG