Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі гурт Naviband і ўкраінская сьпявачка Tayanna запісалі песьню на беларускай і ўкраінскай мовах. ВІДЭА


Гурт Naviband. Архіўнае фота
Гурт Naviband. Архіўнае фота

Аўтары песьні адзначылі, што асабліва цяпер важна паказаць, наколькі блізкія народы, а таксама беларуская і ўкраінская мова.

Беларускі гурт Naviband разам з украінскай сьпявачкай Tayanna (Тацяна Рашатняк) запісалі песьню «Бяжы» на беларускай і ўкраінскай мове і прэзэнтавалі відэакліп.

Тэкст і музыку напісаў саліст гурту Naviband Арцём Лук’яненка. Пераклад на ўкраінскую мову зрабіла ўкраінская сьпявачка. Беларускую частку песьні выконвае салістка беларускага гурту Ксенія Жук, а ўкраінскую — Тацяна Рашатняк.

Аўтары песьні адзначылі, што асабліва цяпер важна паказаць, наколькі блізкія народы, а таксама беларуская і ўкраінская мова.

Гурт Naviband прадстаўляў Беларусь на песенным конкурсе «Эўравізія-2017», у фінале якога заняў 17-е месца.

Тацяна Рашатняк вядомая як экс-салістка гурту «Гарачы шакаляд». Удзельнічала ў конкурсе «Голос країни» і нацыянальнага адбору Ўкраіны на конкрус «Эўравізія» ў 2017 і 2018 гадах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG