Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць маці загінулага «каліноўца» распачалі новую крымінальную справу


Натальля Суслава
Натальля Суслава

Размова пра Натальлю Суславу, якая раней ужо пачула першыя абвінавачаньні.

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, супраць Натальлі Суславай (маці Паўла «Волата», які стаяў ля вытокаў палку Каліноўскага і загінуў 15 траўня 2022) распачалі крымінальную справу паводле арт. 361-3 КК («удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў баявых дзеяньнях»).

Раней супраць Суславай завялі крымінальную справу паводле арт. 361-4 КК («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці») за інтэрвію тэлеканалу «Белсат».

Рэпрэсаваная выкладчыца ўнівэрсытэту Натальля Суслава пасьля гібелі сына ўвайшла ў склад батальёну «Тэрор» (асобная адзінка, раней быў у складзе палку Каліноўскага).

Натальля Суслава працавала выкладчыцай расейскай літаратуры ў Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Францішка Скарыны. Яна кандыдатка філялягічных навук. У 2020-м годзе яна адбыла два арышты за пратэсты, затым на працы напісала дзьве заявы — на далучэньне да страйку і на звальненьне.

Паколькі Суслава знаходзіцца ва Ўкраіне, яе крымінальны перасьлед можа быць толькі завочны, новыя законы рэжыму Лукашэнкі гэта дазваляюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG