Алег Панамароў загінуў 7 ліпеня, але пра сьмерць гэтага беларуса стала вядома толькі цяпер.
«Калі нехта і трымае веру, што беларусы не расейцы, то гэта менавіта полк Каліноўскага», — заявіла Ірына Герашчанка.
Паводле Мінабароны Беларусі, гэтая партыя пастаўленая ў межах дзейнага міжурадавага пагадненьня аб вайскова-тэхнічнай супрацы Беларусі і Расеі.
Сяргей Сухамлін паведаміў, што на наступным тыдні горад перадасьць беларускаму палку дапамагу.
Кіраўнікі замежнапалітычных ведамстваў краінаў «вялікай сямёркі» ў сумеснай заяве па выніках сустрэчы зноў заклікалі Беларусь спыніць садзейнічаньне расейскаму ўварваньню ва Ўкраіну.
Менскі абласны суд, які праходзіў у закрытым рэжыме ад 5 сьнежня, асудзіў на 16 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах строгага рэжыму «рэйкавага партызана» Віталя Мельніка, якому пры затрыманьні сілавікі прастрэлілі каленныя суставы.
Расейска-беларускія вучэньні «Саюзная рашучасьць» 2021 году закончыліся расейскім уварваньнем ва Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі.
Паводле зьвестак «Вясны», ужо восем беларусаў асудзілі паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэксу за жаданьне дапамагаць Украіне ў барацьбе з агрэсіяй расейскіх войскаў.
Большасьць расейскіх вайсковых інструктараў ваююць ва Ўкраіне або ўжо там загінулі.
З трох не зьвязаных паміж сабой крыніц Радыё Свабода стала вядома пра трагічны выпадак, які адбыўся 18 сьнежня ў Вільні. У выніку яго загінуў былы ўдзельнік палку Каліноўскага.
Беларусы ваююць у трох нацыянальных падразьдзелах, якія падпарадкоўваюцца Ўзброеным сілам Украіны — у палку Каліноўскага, батальёне «Тэрор» і палку «Пагоня».
24 лютага Расея пачала поўнамаштабнае ўварваньне ва Ўкраіну. Яе падтрымаў рэжым Лукашэнкі — дазволіў выкарыстаць тэрыторыю Беларусі, вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору для нанясеньня ўдараў па Ўкраіне.
У Генштабе Ўкраіны павялічаць сваю групоўку ў выпадку істотнага павелічэньня сіл у Беларусі
У эфіры Свабоды Прэміюм падсумоўваем вынікі 2022 году ў мэдыцыне, сыстэме аховы здароўя Беларусі, вынікі году як для пацыентаў, так і для беларускіх мэдыкаў.
Юры Белавусаў застанецца пад вартай да 10 лютага.
24 лістапада ў Берасьцейскім абласным судзе вынесьлі прысуд у справе за «агентурную дзейнасьць» у Беларусі на карысьць Украіны, паведамляе «Вясна».
14 сьнежня ў Кіеве прайшла сустрэча прадстаўнікоў Палка Каліноўскага і праваабаронцаў з Упаўнаважаным Вярхоўнай Рады па правах чалавека Дзьмітрыем Лубінцом.
Літоўскі апэратар сыстэмы перадачы электраэнэргіі Litgrid перанёс выпрабаваньне працы нацыянальнай энэргасыстэмы ў ізаляваным ад Беларусі і Расеі рэжыме на вясну наступнага году.
Грамадзянін Беларусі Максім Зязюльчык, якога ўзялі ў палон украінскія вайскоўцы пры вызваленьні ад расейскіх акупантаў Ліманскага раёну Данецкай вобласьці, быў паранены, але праз два тыдні вярнуўся на баявыя пазыцыі расейскіх войскаў у Луганскай вобласьці.
Сябра Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі ў пытаньнях транзыту ўлады, старшыня Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка ў эфіры Свабоды Premium — пра тое, чаму Беларусь трэба прызнаць акупаванай краінай, ці магчымы цяпер гандаль палітвязьнямі і што стаіць за сьмерцю Макея.
На мінулым тыдні быў паранены баец батальёна «Волат»; ён шпіталізаваны, ягонаму жыцьцю нічога не пагражае.
6 сьнежня падчас сумеснай прэсавай канфэрэнцыі палка Кастуся Каліноўскага і «Кібэрпартызанаў» стала вядома, што ва Ўкраіне загінуў яшчэ адзін беларус, Аляксей з пазыўным «Якуб». Свабода паразмаўляла з намесьнікам камандзіра палку Каліноўскага Вадзімам Кабанчуком.
Міністэрства абароны Расеі апублікавала відэа з ротных тактычных вучэньняў у Беларусі, якія праходзяць з удзелам вайскоўцаў Заходняй вайсковай акругі.
Адзін з кіеўскіх судоў прыняў да разгляду на падрыхтоўчым пасяджэньні справу грамадзяніна Беларусі Максіма Зязюльчыка, якога ўкраінцы ўзялі ў палон пры вызваленьні ад расейскіх акупантаў Ліманскага раёну Данецкай вобласьці.
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны заявілі, што на памежных зь Беларусьсю валынскім і палескім кірунках сытуацыя істотна не зьмянілася і прыкметаў фармаваньня наступальных груповак ня выяўлена.
Полк Каліноўскага і «Кібэрпартызаны» ў Кіеве заявілі пра абʼяднаньне і сумесную працу.
34-гадовага Сяргея Плешкуна і 45-гадовага Юрыя Сельвіча абвінавачваюць паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Менскі абласны суд у закрытым рэжыме 5 сьнежня пачынае разгляд рэзананснай крымінальнай справы «рэйкавага партызана» Віталія Мельніка, якому пры затрыманьні сілавікі прастрэлілі каленныя суставы.
Пагутарылі зь яго аўтарамі — блогерам Усяславам Пашкевічам і апэратарам Сяргеем Сідаровічам. Пра паездку ва Ўкраіну, уражаньні ад здымак, а таксама чаму гэты фільм важны.
Раней супраць Натальлі Суславай распачалі крымінальную справу за інтэрвію тэлеканалу «Белсат».
30 лістапада днём мясцовыя жыхары бачылі 3-4 мужчын, якія беглі з боку палігона «Обуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён), піша Motolkohelp. Пры сабе ў іх нібыта быў аўтамат Калашнікава.
Яўген Жураўскі з Баранавічаў звыш дзесяці гадоў быў актывістам анархісцкага руху ў Беларусі. Цяпер ён у палку Каліноўскага. У інтэрвію Свабодзе Яўген расказаў пра сябе і сваё бачаньне сьвету.
Разгортваньне расейскіх войскаў у Беларусі, імаверна, ёсьць часткаю намаганьняў Расеі ўзмацніць патэнцыял навучаньня і правядзеньня інфармацыйнай апэрацыі, гаворыцца ў штодзённай справаздачы амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW).
Літаратар і журналіст Алесь Мінаў атрымаў у Беларусі тры гады «хіміі». У сьнежні 2021 году ён выехаў ва Ўкраіну, дзе застаўся і пасьля пачатку вайны, а цяпер працуе як журналіст на вызваленых з-пад расейскай акупацыі тэрыторыях.
Пра гэта гаворыцца ў ваеннай зводцы Міністэрства абароны Ўкраіны, апублікаванай увечары 27 лістапада.
Улады працягваюць перасьледаваць беларусаў, якія сталі на шляху расейскай вайсковай тэхнікі, каб не дапусьціць яе ўдзелу ў вайне супраць Украіны.
У Кіеве сьцьвярджаюць, што на тэрыторыі Беларусі Расея разьмясьціла ўжо 12 тысяч змабілізаваных вайскоўцаў.
Па стане на 25 лістапада вядома пра 16 палеглых ва Ўкраіне беларускіх байцоў-добраахвотнікаў.
Карына Пацёмкіна ў сацыяльных сетках апублікавала фатаздымак дакумэнтаў, якія ёй выдалі ў міграцыйнай службе Ўкраіны.
Украінская выведка пакуль не фіксуе, каб на тэрыторыі Беларусі сфармавалі ўдарна-наступальную групоўку.
Рэпартаж Свабоды з пасёлку Макараў Кіеўскай вобласьці, дзе адмыслоўцы пачалі фіксаваць экалягічныя злачынствы расейскага войска, якое прыйшло сюды зь Беларусі ў лютым і цяпер працягвае абстрэлы, у тым ліку зь беларускай тэрыторыі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі разам з жонкай Аленай прынесьлі зьнічы памяці да мэмарыялу ў гонар загінулых у часе Рэвалюцыі годнасьці ў 2013-2014 гадоў, якая пачалася ва Ўкраіне пасьля таго, як тагачасны ўкраінскі прэзыдэнт Віктар Януковіч і ягоны ўрад адмовіліся ад эўрапейскай інтэграцыі.
Вядоўца незалежнага тэлеканалу «Дождь» Ганна Мангайт у эфіры Свабоды Premium гаворыць, што сапраўдны росквіт youtube-каналу «Дождя» адбыўся падчас беларускіх пратэстаў 2020 году.
Франак Вячорка, старэйшы дарадца лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай, у эфіры Свабоды Premium паведаміў пра вынікі яе візыту ў Чэхію, у тым ліку пра візавыя пытаньні і адкрыцьцё офісу дэмсілаў у Чэхіі.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі выступіла на канфэрэнцыі, прысьвечанай падзеям 1989 году ў Чэхаславаччыне, разам з прэм’ерам Чэхіі Пэтрам Фіялам і літоўскім прэзыдэнтам Гітанасам Наўседам.
Стала вядома пра стварэньне новага падразьдзяленьня беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне — дэсантна-штурмавой групы «Пагоня». Яе ўзначаліў беларус Аляксей Манчынскі. Што гэта за падразьдзяленьне, якія яно мае задачы — у гутарцы Свабоды.
Паводле памежнага ведамства Беларусі, бесьпілётнік ляцеў з украінскага боку.
Паразмаўлялі з роднымі і блізкімі загінулых беларусаў, а таксама атрымалі афіцыйны каментар прадстаўніка палку Каліноўскага.
Вайсковы камісарыят Берасьцейскай вобласьціабʼявіў тэндэр на друк блянкаў мабілізацыйных загадаў накладам 50 тысяч асобнікаў да 31 сьнежня.
Загрузіць яшчэ