Штогод у лістападзе праходзіць дзень памяці ахвяр Першай усясьветнай вайны. Намаганьнямі «Фонду памяці ахвяраў войнаў» і мастака Барыса Цітовіча дзясяткі людзей, неабыякавых да сваёй гісторыі, мелі магчымасьць ускласьці кветкі на брацкія магілы незаслужана забытай вайны. Вайны, якая ўздыбіла стары сьвет, нарадзіла новыя дзяржавы, забрала дзесяць мільёнаў жыцьцяў і спарадзіла Другую ўсясьветную вайну. Сярод разнаўзроставага і разнамоўнага натоўпу аматараў гісторыі вылучаліся людзі ў вайсковай форме Першай усясьветнай.
Гэта сябры клюбаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі. Вось купка расейскіх пехацінцаў 160-га палку разгарнула імпэрскі чорна-жоўта-белы сцяг.
Менш за ўсё я чакаў пачуць ад імпэрскага «пехацінца», а насамрэч гомельскага прараба Юрыя, беларускую мову і антыімпэрскія думкі.
— Што гэта вам дае?
— Па-першае, гэта самасьвядомасьць. У дзяцінстве глядзелі фільмы пра вайну. Нехта подзьвіг зьдзейсьніў. А як гэта на самой справе? Калі ты апрануў ваенную форму, ты павінен бегчы, дзе трэба — падаць, паўзьці. Ты адчуваеш чалавека, які павінен нешта рабіць. Калі нават і ня хоча.
— На чыім вы баку?
— Я толькі рускі. Для мяне немагчыма надзяваць варожую вопратку. Я на баку Расейскай імпэрыі. Атрымліваецца так.
— Вы лічыце, што Беларусі трэба ўвайсьці ў склад Расеі?
— Аб’яднацца? Я б не хацеў. Мяркую, што горшага будзе болей, чым добрага. Зьесьць нас Расея з трыбухамі. Там болей грошай і менш парадку. Мая асабістая думка.
Але зараз мы пакінем гістарычную вандроўку і заедзем у вёску Дзясятнікі, што за Валожынам. Дзе самыя маштабныя нямецкія могілкі Першай усясьветнай.
Сотні надмагільных пліт, пакладзеныя роўнымі шэрагамі. Высачэзная капліца з граніту. На вяршыні склаў крылы каменны германскі арол.
На дзясятнікаўскай вуліцы дзьве бабулі прыбіраюць лісьце. Дзіўныя рэчы распавялі яны мне. Аказваецца, надмагільныя пліты можна выкарыстаць як плітку тратуарную.
— Добры дзень, бабулі.
— Мы думалі, яшчэ маладыя, а на нас кажуць — «бабулі».
— Яшчэ зубы растуць!
— Прабачце. Добры дзень, маладзіцы.
— Вось, іншая справа!
— Хто прыбірае гэтыя нямецкія могілкі?
— Тут прыбіралі нашыя. А казалі, што ў Данілках настаўніца — набралі гэтых плітаў і выклалі сабе дахаты сьцежку. А немцы як прыехалі — што ж вы, кажуць, забралі? Апошняе. У іх жа больш не было нічога, апроч гэтага надмагільля. Гэтыя пліты валяліся і па полі, і па сенажаці.
Але часам прывіды кайзэраўскіх салдат ходзяць па навакольлі. Вось гісторыя пра адну бабу, якая наламала ялінак з магілы.
— Яна наламала ёлачак з магілкі і выклала на сваіх. Кажа: «Сядзім увечары. У вакно тук-тук, грукае нехта». Мы, кажа, адхінулі занавеску. Нікога няма. Рука ў шынялі. І сказаў: «Аднясі, што ты ўзяла маё». Пайшла, прыбрала гэтую магілку. І ўсім сказала, каб ніхто нічога ня браў. Нам мама зусім загадала — з магіл нават кветак браць няможна. Бо гэта іхнае.
— Рука ў шынялі.
— Так. Там, выходзіць, салдат быў пахаваны.
— Людзі верылі ў гэта?
— Чаму ж ня верылі? Вераць і цяпер.
Бачылі гэтыя могілкі і зусім кінэматаграфічныя сюжэты. У Другую ўсясьветную гітлераўскі салдат тут адшукаў магілу свайго бацькі, палеглага ў першую вайну.
— А цяпер, як была гэтая вайна, дык сын знайшоў бацьку.
— Падчас Другой усясьветнай?
— Так. На могілках. Там жа на кожнай пліце напісанае прозьвішча і год. Яны на станцыі стаялі, немцы. І ён, мусіць, лазіў. Ён хадзіў і знайшоў. Свайго бацьку. Канечне, плакаў.
— Цікава, ён сам выжыў?
— Невядома, ці выжыў.
— А якую памяць пра сябе пакінулі немцы? Ня гітлераўскія, а кайзэраўскія?
— Яны чатыры гады стаялі. Мама на іх нічога не казала. Маму называлі «фраў Марыя». Вечарамі сядзелі. Нічога дрэннага людзям не рабілі. І мама мая па-нямецку так добра гаварыла!
Сярод сучасных рэканструктараў ёсьць і кайзэраўцы. Малады чалавек у форме 19-га ляндвэрнага палку — кіраўнік берасьцейскага клюбу «Рубеж» Аляксандар Жаркоў.
— Эўропа больш цывілізаваная. У армію траплялі ўсе слаі насельніцтва. Ад інтэлігенцыі да рабочых. Людзі частку свайго духу, адукаванасьці прыносілі. Людзі цягнуцца да цывілізацыі. Заўжды хочацца лепей і болей. Пакуль не было ідэалёгіі нацызму, нармальныя былі адносіны. Людзі бачылі культуру, гандлявалі.
Дзясятнікаўскія бабулі ня згадваюць благім словам і «другіх» немцаў.
— Прымусілі насіць малако ажно ў Трабы. Немцы далі такі загад. А пасьля як даведаліся, што ў сям’і ёсьць сіроты, сказалі — ня трэба нам здаваць. А свой жа войт загадаўшы быў насіць. А немец сказаў — нельга. У іх няма даходу. Каб насіла дзіця за столькі кілямэтраў вёдры. А свае…
— А сваім трэба выслужыцца.
— Сваім трэба выслужыцца. Горшага няма, як свой.
Ня можа ня цешыць ініцыятыва, якая ідзе ад саміх людзей. Вось у вёсцы Вайганы застаўся памятны камень палкавога нямецкага штабу. Дзякуючы мясцовай жыхарцы, саракагадовай Марыне Базык, камень ператварыўся ў сьвятыню. Кабета яго ачысьціла ад моху, падфарбавала і нават усталявала фігурку Божай маці.
— Што мяне прымусіла ўпрыгожыць гэты помнік? Я вырасла ў гэтым доме. І некалі пра гэты помнік і мая бабка, і мой дзед расказвалі, што некалі тут былі нямецкія могілкі. З гадамі ўсё пазносілася. А гэты камень застаўся. Ён быў замшэлы. А там пазачышчала ўсё. А чаму я так зрабіла? Я не магу сказаць. Я ня бачу нічога благога ў тым, што тут ляжаць нямецкія салдаты. Судзіць тых людзей, той дух, які хадзіў па зямлі, мы ня маем права. Недзе нашыя людзі пахаваныя там. І, можа, які добры чалавек прыбярэ той камень. Сабаку мы во, ката гладзім. А як не падумаць, што там чалавек ляжыць?