Лета 1993 году. Я еду па аўтамагістралі Вільня — Клайпеда. Мой віленскі прыяцель вязе мяне, паважанага беларускага госьця, на сваім „Фордзе“ да сваіх жэмайційскіх сяброў. Прыяцеля завуць Альфансас. Якой мадэлі і якога году „Форд“, ня важна. Ён раскошны ўжо таму, што „Форд“!
У доме, якому амаль сто гадоў, я слухаю палянэз, што грае гаспадар дома Алесь Лось на раялі, якому больш за сто дваццаць гадоў. Апісваць сядзібу краязнаўца, дудара, кампазытара і мастака Алеся Лася і ягоную калекцыю старадаўніх музычных інструмэнтаў я ня буду...
Пачынаючы ад 1950-х, на старонках абласной і раённых газэтаў усё больш папулярнай становіцца тэма радыё. Ледзь ня ў кожным нумары апісваецца неверагодная радасьць калгасьнікаў, у якіх завялася „талерка“ рэпрадуктара. Але самыя большыя шчасьліўчыкі — тыя, хто маюць дэтэктарныя прыёмнікі...
Працуючы над тэчкамі Міхася Чарняўскага, я пераслухаў больш за сотню фанаграм у фонавым аддзеле Нацыянальнай бібліятэкі. Ідэя была ў тым, каб у кожнай перадачы на радыё гучала новая песьня. Нішто так не акунае ў эпоху, як песьні. Праўда, беларускіх песень пра Сталіна знайсьці не атрымалася.
Які часам пастаральны бывае беларускі краявід за акном аўтамабіля. То таполі адбіваюцца ў маляўнічай сажалцы, то мільгануць старыя прысады. Тут, каля дарогі на Ядзейкі, раскінуўся яблыневы сад. Уся гэтая пастараль з горкім смакам. Гэта прыкметы да канца ня зьнішчанай несавецкай Беларусі.
У пасьляваенныя часы, каб атрымаць сур’ёзны лягерны тэрмін, не абавязкова трэба было хаваць у агародзе закапаны кулямёт, абрабаваць сельскую краму ці дапамагчы ежай і начлегам лясному брату. Дастаткова было трымаць у доме антысавецкую літаратуру.
Неяк у Строчыцах загаварылі мы з маладым супрацоўнікам музэя пра этнаграфічныя рэгіёны Беларусі. „Іх усяго шэсьць, — пачаў згадваць я. — Палесьсе, Падзьвіньне, Панямоньне...“. „Ні ў якім разе! — усклікнуў апантаны музэйшчык. — Іх сем!“ — „А які ж сёмы?“ — „Віленшчына!“
Я шукаў вёску Галодзічы Сьвірскага раёну Маладачанскай вобласьці — так пазначана ў судовай справе. У тых Галодзічах увосень 1949 году абрабавалі фінагента. Сама назва вёскі выклікала невясёлыя асацыяцыі...
Вёска Пілаты ўжо амаль зьнікла. Але для мяне гэта нейкае містычнае месца. І сваёю назвай, і тым, што адбывалася ў яе ваколіцах. А галоўнае — менавіта там я сустрэўся са спробай занатаваць, асэнсаваць і нават прасьпяваць тое, што адбылося.
1949 год быў у Заходняй Беларусі асаблівы. На яго прыпалі 10-я ўгодкі так званага вызвольнага паходу Чырвонай Арміі. І не было ніводнага нумару абласной „Сялянскай газеты“, дзе б не апявалася дата 17-га верасьня.
Упершыню я прыехаў у Маладэчна ў жніўні 1992 году. У будынку палітэхнічнага тэхнікуму адбывалася міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная нацыянальнай самасьвядомасьці беларусаў. Мае вочы, дый ня толькі мае, яшчэ не нацешыліся нацыянальнымі сьцягамі над урадавымі будынкамі...
Перамогу ў вайне адзначылі незвычайна сьціпла. 9 траўня 1945 году „Сялянская газета“ надрукавала паведамленьне пра капітуляцыю Германіі, віншаваньне, партрэт Сталіна — і ўсё. У пераможным 1945-м і ў абласной, і ў раённых газэтах галоўная тэма — гэта ня фронт і не перамога. Гэта пастаўкі.
Словы Міхася Чарняўскага пра бомбу, якую ён не пасьпеў ірвануць, гучалі ў маёй галаве, калі я праглядаў самую „тоўстую“ справу — пра паўстаньне ў Крыжоўцы. Ключавое слова тут — „паўстаньне“. Уся гісторыя Беларусі пад расейскай акупацыяй — чарада паўстаньняў супраць гэтай акупацыі.
Вось першая датай судовая справа. Артыкул — сабатаж. Гэта сорак чацьвёрты год. Яшчэ няма ніякіх бандытаў. Адна толькі радасьць вызваленьня...
На працягу дваццаці гадоў Зьміцер Бартосік езьдзіць па Беларусі ў пошуку праўдзівых сюжэтаў мінулага. Гэтым разам у рукі аўтару трапляюць дакумэнты Маладачанскага абласнога суду, якія выпадкова апынуліся ў адкрытым доступе. Аўтар з дакумэнтамі ў руках выпраўляецца па адрасах колішніх падзеяў.
«Не магу маўчаць» — словы, якімі тлумачаць свой сыход зь дзяржаўнае працы людзі самых розных прафэсіяў.
„Не магу маўчаць“ – словы, якімі тлумачаць свой сыход зь дзяржаўнае працы людзі самых розных прафэсіяў.
„Не магу маўчаць“ — словы, якімі тлумачаць свой сыход зь дзяржаўнае працы людзі самых розных прафэсіяў.
Загрузіць яшчэ