Паводле яе слоў, памілаваньне стала разьвіцьцём дамоўленасьцей паміж Аляксандрам Лукашэнкам і прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам, піша БЕЛТА.
«У разьвіцьцё дасягнутых дамоўленасьцяў паміж прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам і прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам па просьбе ўкраінскага боку ў мэтах стварэньня ўмоваў для ўрэгуляваньня ўзбройнага канфлікту ў сумежнай дзяржаве, кіруючыся прынцыпамі гуманізму і ў якасьці жэсту добрай волі прэзыдэнтам памілаваны 31 грамадзянін Украіны, які зьдзейсьніў крымінальныя злачынствы. Вось літаральна цяпер, у гэтыя хвіліны, адбываецца перадача іх украінскаму боку», — сказала яна.
Як заяўляе Эйсмант, Лукашэнка «паступальна выступае за стабілізацыю сытуацыі ў рэгіёне, наладжваньні дыялёгу паміж усімі дзяржавамі і вырашэньне ўсіх спрэчных пытаньняў выключна мірным шляхам».
«Перамовы з рознымі краінамі, і найперш Злучанымі Штатамі Амэрыкі, зараз знаходзяцца ў актыўнай фазе. Мы заўсёды гаварылі і гаворым Рэспубліка Беларусь адкрыта да дыялёгу і гатова разглядаць прапановы ўсіх зацікаўленых бакоў», — заявіла яна.
- 24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны – найбуйнейшую ў Эўропе пасьля Другой сусьветнай. Рэжым Лукашэнкі падаў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну зімой і вясной 2022 года, а потым на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расейскіх вайскоўцаў. Расьсьледавальнікі неаднаразова прадстаўлялі даныя, якія сьведчаць аб тым, што многія беларускія прадпрыемствы актыўна займаюцца вытворчасьцю на карысьць расейскага ваенна-прамысловага комплексу.
Форум