Дзевяць былых палітзьняволеных жанчын у дакумэнтальным праекце «Антошкіна, 3» расказваюць пра тое, што адбываецца ў гомельскай калёніі №4. Калёнія ў Гомлі — адна з двух у Беларусі, дзе жанчыны адбываюць пакараньне. Псыхалягічны ціск, рабская праца ў швейным цэху, катаваньні холадам у ШЫЗА, ежа з чарвякамі. «Гэта ГУЛАГ», — кажуць палітзьняволеныя.
Але гэта таксама гісторыі пра тое, як захаваць чалавечую годнасьць там, дзе цябе ламаюць штодня. Пра Машу Калесьнікаву з чырвонай памадай, пра танцы ў камэрах і пра тое, што дае сілы не здавацца і выжываць.
Форум