Паводле словаў дарадцы амбасады Аляксандра Хайноўскага, блізу году таму да іх зьвярнуліся сябры вугорскай асацыяцыі беларусістаў і папрасілі паспрыяць наладзіць кантакты зь беларускімі літаратарамі. Але, як сказаў «Свабодзе» народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, навіну пра публікацыю сваіх вершаў у часопісе «Nagy vilag», ён чуе ўпершыню:
«Не, абсалютна ня ведаў. Ад вас першы раз чую».
Спадар Барадулін ня ведае і якія ягоныя вершы перакладзеныя на вугорскую. Для іншых аўтараў нумару таксама навіна пра выхад іхных твораў да вугорскіх чытачоў была ад нас нечаканкай. Тым ня менш нечаканкай прыемнай ня толькі для іх асабіста, але і для ўсіх прыхільнікаў беларускай літаратуры, якая не перакладалася ў Вугоршчыне з савецкіх часоў.
Цяпер у Будапэшцкім унівэрсытэта імя Ларанда Этвеша ўтварылася даволі актыўная суполка беларусістаў. З 1994 года на катэдры ўсходнеславянскай і балтыйскай філялёгіі факультатыўна выкладаецца беларуская мова. Для ягоных навучэнцаў у 2006 выдадзены падручнік, а два гады таму вугорска-беларускі слоўнік.
Загадчык катэдры прафэсар Андраш Золтан узначальвае асацыяцыю вугорскіх беларусістаў. Ён вельмі ўсьцешаны зьяўленьню беларускага нумару «Nagy vilag»:
«Я вельмі рад, што выйшаў такі нумар. Я вельмі люблю беларускую літаратуру і чытаю яе. З даўніх студэнцкіх часоў люблю Быкава і чытаю яго і ў перакладах на вугорскую мову, а таксама ў арыгінале па-беларуску»
У гэтым нумары «Nagy vilag», дарэчы, надрукаваны пераклад «Сьцяны» Васіля Быкава. А раней у Вугоршчыне друкаваліся яго ваенныя аповесьці.