Калі мы з калегамі паспрабавалі падлічыць, колькі літаратурных часопісаў, альманахаў выходзіць у Беларусі, па колькасьці атрымалася ня так ужо і мала: дзяржаўныя «Полымя», «Нёман», «Маладосьць», незалежныя «Дзеяслоў», «Архэ», гадавікі «Жырандоля», «Калосьсе», «Панядзелак», «Запісы», інтэрнэт-часопіс «ПрайдзіСьвет»... І вось зьявіўся яшчэ і «Верасень». Чаму часопіс для маладых, а назва — восеньская, я запыталася ў галоўнага рэдактара, намесьніка старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, паэта і барда Эдуарда Акуліна:
«У гэтай назьве вельмі выразна чытаецца слова „вера“. Часопіс „Верасень“ — часопіс, які нарадзіўся ў зацені веры, нашай веры ў неўміручасьць беларускага слова, нашай веры ў неўміручасьць беларускай паэзіі, у неўміручасьць нашай роднай Беларусі».
На думку паэта Леаніда Дранько-Майсюка, у Беларусі бракуе ня толькі наагул беларускіх выданьняў, бракуе менавіта літаратурных часопісаў:
«Калі мы ў нашым беларускім полі будзем сядзець, склаўшы ручкі, і будзем згаджацца з тым, што ёсьць — са сьціплай прысутнасьцю „Полымя“, „Маладосьці“, „Дзеяслова“, — то ў нас нічога ня будзе. Часопісы павінны зьяўляцца кожны год, і мноства часопісаў.Беларускія драматургі павінны мець свой часопіс, беларускія гісторыкі, беларускія мэдыкі, беларускія вайскоўцы. А талентаў хопіць, творцаў хопіць. Таму я вельмі рады, што зьявіўся яшчэ адзін беларускамоўны літаратурна-мастацкі часопіс. У гэтага часопіса ёсьць свае аўтары і ёсьць свой разумны, малады, удумлівы чытач».
Леанід Дранько-Майсюк перакананы, што «Верасень» будзе працягваць слаўныя традыцыі беларускіх літаратурна-мастацкіх часопісаў «Крывічанін», «Калосьсе», «Узвышша», «Крыніца», «Дзеяслоў».
«Верасень» быў зроблены ў рэкордны тэрмін, час прысьпешваў, бо выданьне было зарэгістраванае і мусіла пасьпець зьявіцца да новага году, кажа Эдуард Акулін:
«На тое, каб зрабіць часопіс зь нічога, з нуля, і здаць яго ў друк, у мяне быў толькі адзін месяц. Я ня ведаю нават, як гэта ў мяне атрымалася. Думаю, гэта якраз была боская апека, дапамога, і я здолеў укласьціся ў гэты тэрмін».
Прычым трэба было прадумаць мастацкую канцэпцыю выданьня, яго дызайн. І, самае галоўнае, — трэба было сабраць аўтарскі калектыў.
«Я стараўся зрабіць цэлы калейдаскоп, зрэз літаратурнага жыцьця, нашай літаратурнай моладзі. Таму там прадстаўленыя як маладыя, якія ўжо маюць сваё імя — Віталь Рыжкоў, Ігар Канановіч, Наста Кудасава, — так і тыя, якія толькі-толькі робяць першыя крокі. Напрыклад, Настасься Кухарэнка, якой і адкрываецца часопіс „Верасень“, — маладая паэтка, якая наагул першы раз друкуецца. Творчая канцэпцыя „Верасьня“ такая, што пад адной вокладкай павінны быць і сапраўдныя майстры слова, таму што маладым трэба ў некага вучыцца».
Таму побач з маладымі ў «Верасьні» публікуюцца творы Рыгора Барадуліна, Леаніда Дайнекі, Барыса Пятровіча. Тут ёсьць драматургія, проза, крытыка, публіцыстыка, пераклады. Ёсьць прастора для таленавітых дзетак — разьдзел «Верасок». Мяркуецца, што часопіс стане штоквартальным.
«У гэтай назьве вельмі выразна чытаецца слова „вера“. Часопіс „Верасень“ — часопіс, які нарадзіўся ў зацені веры, нашай веры ў неўміручасьць беларускага слова, нашай веры ў неўміручасьць беларускай паэзіі, у неўміручасьць нашай роднай Беларусі».
На думку паэта Леаніда Дранько-Майсюка, у Беларусі бракуе ня толькі наагул беларускіх выданьняў, бракуе менавіта літаратурных часопісаў:
«Калі мы ў нашым беларускім полі будзем сядзець, склаўшы ручкі, і будзем згаджацца з тым, што ёсьць — са сьціплай прысутнасьцю „Полымя“, „Маладосьці“, „Дзеяслова“, — то ў нас нічога ня будзе. Часопісы павінны зьяўляцца кожны год, і мноства часопісаў.
Беларускія драматургі павінны мець свой часопіс, беларускія гісторыкі, беларускія мэдыкі, беларускія вайскоўцы. А талентаў хопіць, творцаў хопіць.