Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ерка Літвы ня выключыла паўторнага закрыцьця мяжы зь Беларусьсю


Інга Ругінене
Інга Ругінене

«Крайняй мерай» і «адказам на мэтэазонды» назвала закрыцьцё мяжы з Беларусьсю прэмʼер-міністарка Літвы Інга Ругінене.

Паводле яе слоў, якія перадае партал Delfi, мэтэазонды з Беларусі «мэтанакіравана былі накіраваныя ў бок аэрапорта». «Мы гаворым, што сёньня бачым, што можам адкрыць межы, але не выключаем магчымасьці паўторнага закрыцьця межаў на нявызначаны тэрмін, калі сытуацыя зьменіцца ў горшы бок», — сказала Ругінене.

Прэмʼерка адзначыла, што мэтэазонды сталі для Літвы «новай рэальнасьцю». Аднак, «перабудаваўшы альгарытмы», літоўскі бок «усё радзей» закрывае аэрапорты, дадала яна.

«Я ясна дала зразумець учора і пазаўчора: адным толькі адкрыцьцём або закрыцьцём мы рэзка не адключым мэтэазонды. Кожны раз, калі мы гаворым аб гэтым пытаньні, ёсьць шмат стратэгічных дзеяньняў», — падкрэсьліла кіраўніца ўраду Літвы.

Пункты пропуску Мядзінінкай і Шальчынінкай на літоўска-беларускай мяжы аднавілі працу апоўначы 20 лістапада.

Вільня закрыла памежныя пераходы ў канцы кастрычніка, дамагаючыся такім чынам рэакцыі Менска на масавыя прылёты з Беларусі паветраных балёнаў з кантрабандай, якія перашкаджалі ў тым ліку цывільнай авіяцыі Літвы.

Пры гэтым пасьля адкрыцьця мяжы зафіксаваны новы інцыдэнт, з-за якога часова закрываўся аэрапорт Вільні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG