Дакумэнтальная кінастужка “Журналісты” незалежнага рэжысэра Алега Дашкевіча бярэ ўдзел у адным з найбуйных фэстываляў дакумэнтальнага кіно ў Канадзе. Сёньня беларускія “Журналісты” распачалі дзень прагляду ў намінацыі “Панарама”, дзе свае працы дэманструюць каля 500 аўтараў з розных краінаў сьвету.
У канадзкі Манрэаль, дзе праходзіць фэстываль, Алег Дашкевіч з розных прычынаў выправіцца ня змог. Але на просьбу арганізатараў даслаў удзельнікам і гасьцям прывітальнае слова, у якім, у прыватнасьці зазначыў:
“Кожны канадзец, прачынаючыся раніцай, можа выбраць сваю ўлюбёную газэту, свой канал радыё ці тэлебачаньня. Гэта звыклая зьява, як кубак ранішняй кавы. Аднак, гэтак адбываецца не ва ўсім сьвеце. Прынамсі, у маёй краіне, у Беларусі — гэта ня так. Тут журналісты, якія працуюць у незалежных недзяржаўных мэдыях, мусілі рабіць вельмі дакладны выбар: паміж свабодай і несвабодай, паміж годнасьцю і хамствам, па сутнасьці — паміж дабром і злом”.
Зьмест кінастужкі — творчы і асабісты лёс журналістаў у сучаснай Беларусі на прыкладзе такіх вядомых асобаў, як Сьвятлана Калінкіна, Славамір Адамовіч, Зьміцер Завадзкі ды іншых. Пасьля ўдзелу у кінафэстывалі ў Амстэрдаме, беларускіх “Журналістаў” запрасілі на ўдзелу ў кінафорумах дзясяткаў краін з усіх кантынэнтаў: ЗША, Новай Зэляндыі, Паўднёвай Карэі, Італіі, Вугоршчыны. Вось як гэта расцэньвае Алег Дашкевіч:
“Прыемна, што фільмам цікавяцца, што ён прэзэнтуе вартасьць беларускага дакумэнтальнага кіно ў сьвеце. Разам з тым, гэты фільм нясе інфармацыю пра маю краіну, пра сытуацыю ў ёй, якой не хапае ў сьвеце. Думаю, што гэтым ён таксама вельмі карысны”.
Цікавасьць да палітычнага становішча ў Беларусі, якое часта адлюстроўваюць незалежныя кінарэжысэры, а таксама мастацкая вартасьць работ беларускіх кінадакумэнталістаў прыцягваюць увагу і высока цэняцца ў сьвеце. Аднак дакумэнтальнае кіно амаль не вядомае гледачам на радзіме, — кажа кінакрытык Андрэй Расінскі:
“У «Журналістах» ёсьць беларуская экзотыка, усё пададзена зразумелаю адкрытаю моваю і многае іншае, безумоўна, выклікае сур’ёзную зацікаўленасьць гледача. Наогул дакумэнтальнае кіно ў Беларусі сёньня на вышыні. І ведаюць нас найперш — праз дакумэнтальнае кіно. Іншая рэч, што гэтыя фільмы вельмі рэдка паказвае тэлебачаньне, калі паказвае ўвогуле. І беларускія гледачы гэтыя фільмы ня бачаць”.
У нядзелю на адным з буйных тэлеканалаў Нямеччыны ARD будзе паказаная праграма з удзелам беларускіх кінадакумэнталістаў — Алегам Дашкевічам і Юрыем Хашчавацкім.