Знаткевіч: “У сваім эсэ, вы, сярод іншага, пішаце: "Я веру, што кінэматографу даступныя самыя складаныя зрухі чалавечай душы, а на экране шторазу разгортваецца таямніца ўвасабленьня, ціха і неўпрыкмет". На вашую думку, ёсьць нейкія рэчы, якія немагчыма выказаць праз кінамастацтва, але пры гэтым іх магчыма выразіць празь нейкія іншыя віды мастацтва, напрыклад, празь літаратуру?”
Расінскі: “Мяркую, што праз кінамастацтва можна выказаць усё, але пры гэтым будзе заставацца таямніца”.
Знаткевіч: “То бок, кіно – настолькі ж моцны ці мацнейшы від мастацтва, чым літаратура?”
Расінскі: “Сёньня – мацнейшы. Даступнейшы, больш выразны”.
“Добрыя экранізацыі атрымліваюцца з кепскіх твораў”
Знаткевіч: “А чаму тады амаль заўсёды чуеш ад людзей, якія глядзяць фільм паводле нейкай кнігі, яны амаль заўсёды гавораць – фільм добры, але кніга ўсё роўна лепшая?”
Расінскі: “Справа ў тым, што экранізацыя – вельмі складаная зьява, і добрыя экранізацыі можна пералічыць на пальцах адной рукі. Гэта сапраўды вельмі дзіўная рэч: добрая экранізацыя атрымліваецца ў тым выпадку, калі твор вельмі моцна перарабляецца. Альбо, што таксама вельмі дзіўна, добрыя экранізацыі атрымліваюцца з кепскіх твораў, макулятурных. Каб перавесьці на экран добрую літаратуру – гэта вельмі складана, гэта атрымліваецца даволі рэдка”.
Знаткевіч: “Вы скончылі біялагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і асьпірантуру філязофскага факультэту пры гэтым самым унівэрсытэце – адкуль вашае захапленьне кіно?”
Расінскі: “У дзяцінстве ў мяне бабуля працавала ў Доме кіно, цяпер гэта Чырвоны касьцёл, тады яшчэ гэта быў Дом кіно, і я заўсёды там прападаў, глядзеў фільмы. Больш за тое, мне бабуля яшчэ пераказвала фільмы – гэта нават яшчэ цікавей было. І потым, калі я вучыўся, у нас быў вельмі добры кінаклюб, дзе паказвалі самыя цікавыя клясычныя фільмы, і калі ўжо аднойчы пакаштаваў кінэматограф, то потым ад яго пазбавіцца немагчыма – гэта зацягвае. Гэта вельмі дзіўная тэрыторыя...”
Знаткевіч: “А які фільм вас найбольш уразіў у дзяцінстве?”
Расінскі: “Шмат фільмаў. Адзін зь іх, які зрабіў на мяне вельмі моцнае ўражаньне – гэта "Люстэрка" Таркоўскага”.
“Нацыянальнае кіно ў Беларусі ёсьць”
Знаткевіч: “А ці былі нейкія фільмы, якія вам дарослыя не дазвалялі глядзець?”
Расінскі: “Я вельмі хацеў паглядзець "Дзікае паляваньне караля Стаха”, але яго было пабачыць немагчыма тады, яго ўвогуле ў Беларусі практычна было немагчыма ўбачыць”.
Знаткевіч: “А наколькі ўдалая гэтая экранізацыя, на вашую думку?”
Расінскі: “Скажам так: гэта адзін зь лепшых фільмаў Беларусьфільму, беларускага кіно, гэта вельмі аўтарскі фільм – Рубінчык стварыў своеасаблівы твор, гэта ягоная аўтарская карціна са сваім бачаньнем, і ўвогуле такі фільм мог бы зрабіць Фэліні, калі б ён нарадзіўся ў Беларусі – гэта карціна са сваёй інтанацыяй. Але, зноў-такі, кожны бачыць кнігу Караткевіча па-свойму. Гэтая кніга – не на адну экранізацыю, спадзяюся, гэта была далёка не апошняя экранізацыя”.
Знаткевіч: “На вашую думку, наколькі можна казаць пра беларускую школу ў кінэматографе, і ці ёсьць цяпер у Беларусі нацыянальнае кіно?”
Расінскі: “Нацыянальнае кіно ў Беларусі ёсьць, найперш яно прысутнічае ў дакумэнтальным кіно і ў анімацыі, дакумэнтальнае кіно вельмі моцнае – у нас ёсьць Віктар Асьлюк, Галіна Адамовіч. Асьлюк уваходзіць у Эўрапейскую кінаакадэмію. На жаль, ягоныя фільмы тэлевізія паказвае вельмі рэдка, калі ўвогуле паказвае. Галіна Адамовіч здымае вельмі моцныя дакумэнтальныя стужкі. У нас вельмі цікавая анімацыя, напрыклад, Ірыны Кудзюковай. Зноў-такі, анімацыю паказваюць вельмі рэдка.
Што тычыцца ігравога кіно, то ў нас быў моцны выпуск, і найперш гэта Андрэй Кудзіненка, які стварыў сучасную і вельмі цікавую карціну "Акупацыя. Містэрыі", але яму зараз не даюць працаваць у Беларусі, ён працуе за мяжой, робіць паўтор карціны "Розыгрыш" у Расеі. Будзем спадзявацца, што ў яго будзе магчымасьць працягваць працу ў Беларусі, рабіць годнае кіно ў Беларусі”.
“Беларускі матыў у фільме жахаў? Сучасны стан Беларусі...”
Знаткевіч: “Наколькі я ведаю, вы скаладаеце даведнік па фільмах жахаў. Ці шмат там ужо матэрыялу?”
Расінскі: “Чым больш працуеш, тым больш здаецца, што матэрыялу не хапае, так што папрацаваць яшчэ прыйдзецца, тым больш што многія жанравыя карціны проста да нас не даходзяць – гэта тычыцца ня толькі жахаў, але і іншых жанраў. Праца яшчэ будзе працягвацца”.
Знаткевіч: “Андрэю, а што для вас найвялікшы жыцьцёвы жах?”
Расінскі: “Для мяне, як і для многіх іншых людзей, гэта страх за сваіх родных. Увогуле, матэрыя страху, катэгорыя страху, рэчы, зьвязаныя са страхам – у грамадзтве ўсё гэта спрабуюць выкарыстоўваць, асабліва калі гаворка ідзе пра дыктатарскія рэжымы. Насамрэч, баяцца трэба толькі Бога”.
Знаткевіч: “Вяртаючыся да кіно – фільмы жахаў могуць мець нейкія спэцыфічна беларускія тэмы і матывы, якія могуць быць скарыстаныя ў такім кінэматографе?”
Расінскі: “Безумоўна, могуць. Найперш гэта вельмі багаты фальклёрны пласт, асабліва зьвязаны з тэмай ваўкалакаў і з тэмай Усяслава Чарадзея, акрамя таго, гэта творы Яна Баршчэўскага – яны былі экранізаваны аднойчы Туравым, але яны патрабуюць яшчэ адной экранізацыі, гэта – сучасны стан Беларусі... Менск – гэта такі ўвасоблены таталітарны горад, які спараджае вельмі адмысловую атмасфэру, якая была б ідэальнай для так званых італьянскіх фільмаў жахаў. Гэта быў бы адмысловы беларускі варыянт фільмаў жахаў”.
“Менавіта на тэрыторыі жанравага кіно зьдзяйсьняюцца новыя адкрыцьці”
Знаткевіч: “Чым бы беларускі ваўкалак адрозьніваўся, скажам, ад амэрыканскага?”
Расінскі: “Ён быў бы ўгрунтаваны ў беларускую глебу , беларускую гісторыю, тым больш што ў нас ёсьць адпаведны пэрсанаж...”
Знаткевіч: “А які твор беларускай літаратуры, неабавязкова зьвязаны з жахамі, найбольш пасаваў бы да такой багатай, "галівудзкай" экранізацыі?”
Расінскі: “Шмат пасавала б. Той жа Ян Баршчэўскі – гэта вельмі яскравы аўтар, які так і просіцца на экран”.
Знаткевіч: “Фільмы жахаў маюць рэпутацыю чагосьці "забаўляльнага" – на вашую думку, ці шмат такіх фільмаў жахаў, якія можна аднесьці да сапраўднага мастацтва?”
Расінскі: “Так, ёсьць шмат шэдэўраў, і менавіта на тэрыторыі жанравага кіно зьдзяйсьняюцца новыя адкрыцьці, выпрацоўваюцца новыя мэтады кінамовы. Можна назваць карціну Стэнлі Кубрыка "Зьзяньне", карціны Ўэса Крэйвэна, знакамітага Фрыдрыха Вільгельма Мурнаў, аўтара "Насфэрату", Вэрнэра Гэрцага з новым варыянтам "Насфэрату" – гэта вельмі моцнае, экспэрымэнтальнае ў значнай ступені кіно”.
Андрэй Расінскі: “Я веру, што беларускае мастацтва яшчэ зьдзівіць сьвет, калі будзе здольнае зьдзіўляцца само”, 22.09.2007