Заўвагаў і прапановаў пасьля першага чытаньня законапраекту не паступала. Таму дакумэнт прыняты ў рэдакцыі першага чытаньня.
Адзіная рэпліка, калі прымаўся закон, прагучала з вуснаў дэпутаткі Вольгі Абрамавай. Яна сказала, што не знайшла ў законе канкрэтнага адказу на пытаньне пра ўтылізацыю адкідаў:
“Я выказваю сваю заклапочанасьць: я як грамадзянін хачу спаць у будучыні спакойна і спакойна атрымаць усе гарантыі эксплюатацыі атамнай станцыі, калі яна будзе пабудаваная... А ўвогуле тое, што хтосьці пераглядае ранейшую пазыцыю, — якраз, на жаль, гэта зьвязана з палітыкай”.
Больш пытаньняў і заўваг не было, закон быў прыняты за пяць хвілін. Экс-старшыня Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, прафэсар-фізык Станіслаў Шушкевіч выказаў такую думку пра новы закон:
“Нават гэтыя “палатнікі” ня могуць быць самазабойцамі. І ў межах іх разуменьня не павінны рабіць самазабойчыя захады. Так што калі яны запрасілі належных экспэртаў (таму што самі яны там ня цямяць), то, я думаю, яны павінны прыняць нармальны закон”.
Карэспандэнтка: “А ці дзейнічаюць у нас наагул законы?”
“Мы ж доўга былі пад расейскім прыгнётам, а там некалі вельмі прыгожа сказаў Карамзін: “Суровасьць расейскіх законаў кампэнсуецца неабавязковасьцю іх выкананьня”. І ў нас гэта працягваецца. І наладзіць гэта немагчыма, бо насуперак закону ў нас дзейнічае вышэйшая ўлада. Працуе тэлефоннае права — значыць, законы не працуюць”.
Эколяг, пісьменьнік Васіль Якавенка на пытаньне, ці абароніць беларусаў новы закон, адказаў так:
“Як ён нас абароніць... Ой... Я лічу, што гэта падрыхтоўка чарговай драмы для нашага народа. Я ня ведаю, будзе ці ня будзе трагедыя, але драма дакладна будзе. Хто ж законаў у нас прытрымліваецца? У нас законаў ніхто не прытрымліваецца. Вырашаць павінен народ. Павінна быць шырокае абмеркаваньне гэтага праекту будаўніцтва атамнай станцыі. А ніякіх законаў, якія б засьцерагалі нас ад нечаканай навалы — такога ня будзе”.