Раніцай 1 кастрычніка на дзвярах судоў у Горадні і Гомлі зьявіліся абʼявы пра забарону заходзіць у будынкі тым, хто ня ўдзельнічае ў працэсах.
Беларуская асацыяцыя журналістаў рыхтуе зварот у Міністэрства інфармацыі з патрабаваньнем адклікаць пазоў у суд аб спыненьні выпуску сеткавага выданьня Tut.by і адмяніць рашэньне аб прыпыненьні ягонага выпуску.
Пра гэта Марына Золатава заявіла падчас прэс-канфэрэнцыі, якую 30 верасьня праводзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў.
За ўдзел у акцыях пратэсту жанчынам, у якіх ёсьць непаўналетнія дзеці, пачалі пагражаць, што паставяць на ўлік іхныя сем’і, бо яны нібыта ў сацыяльна небясьпечным становішчы. Наколькі гэта законна і варта гэтага асьцерагацца?
Мастачка Надзея Саяпіна, яка адсезела 15 сутак за ўдзел у мастацкім пэрформансе, падзялілася са Свабодай уражаньнямі пра суд, ператрус, кантынгент Акрэсьціна і Жодзіна, стаўленьне да «палітычных».
Журналістку «Нашай нівы» Натальлю Лубнеўскую паранілі 10 жніўня гумавай куляй у нагу. Літаральна на наступны дзень у шпіталь прыйшоў дзяжурны сьледчы. Аднак цяпер газэце пагражаюць штрафам за тое, што яны своечасова не паведамілі пра здарэньне ў «Белдзяржстрах» і Інспэкцыю працы.
Польша разам з ЭЗ распрацоўвае плян падтрымкі Беларусі — своеасаблівы «плян Маршала». Канкрэтныя сумы пакуль не называюцца. На думку польскага МЗС, заявамі аб закрыцьці межаў улады спрабуюць запалохаць беларусаў.
17 верасьня на канцэрце ў «Менск-Арэне» Аляксандар Лукашэнка прыгразіў закрыць мяжу. Свабода разабралася, што адбываецца на заходніх межах Беларусі празь дзень пасьля гучнай заявы.
Свабода сабрала, што вядома пра жыхара менскай «плошчы Перамен» — двара на Сморгаўскім тракце, 1 Сьцяпана Латыпава, на якога завялі крымінальную справу за тое, што ён папрасіў невядомых у масках, якія зьнішчалі мурал, прадставіцца.
Траіх аштрафавалі, справы пяцярых накіравалі на дапрацоўку.
Дачку супрацоўніцы Tut.by Галіны Ўласік Валерыю Ўласік абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, а таксама ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
Выбарцы Каліноўскай выбарчай акругі № 108 сабралі 700 подпісаў пад лістом аб тым, што «страцілі давер да дэпутата Гайдукевіча». Людзі лічаць, што «дэпутат бязьдзейнічаў і не абараніў інтарэсы выбарцаў».
Апошнімі днямі масава пачалі стварацца тэлеграм-чаты па дварах, мікрараёнах — і ў Менску, і ў рэгіёнах. Зьявілася мапа, якую зрабілі валянтэры, дзе кожны можа лёгка знайсьці свой лякальны чат.
Пра гэта Свабодзе паведаміў дэкан перакладчыцкага факультэта МДЛУ Аляксандар Паніматка.
17-гадовы Цімур М., якога жорстка пабілі ў Партызанскім РУУС і які знаходзіўся ў коме, 3 верасьня са Сьледчага камітэту пад канвоем трапіў у шпіталь. У падлетка моцныя панічныя атакі. Адвакаты прыехалі ў шпіталь, але іх пакуль не дапускаюць да хлопца.
Студэнткі філфаку БДУ напісалі крэйдай на асфальце радкі з твораў Алексіевіч, Цёткі, Еўтушэнкі, Купалы і Коласа. За гэта іх адвезьлі на Акрэсьціна, абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў і аштрафавалі.
Юліі Сахарук, маці чацьвярых дзяцей з Пружаны, тэрмінова патрэбная рэабілітацыя. Ад стрэсу пры затрыманьні мужа яна перанесла ішэмічную атаку галаўнога мозгу і інсульт.
БПЦ і Ўпаўнаважаны ў справах рэлігій не камэнтуюць забароны на ўезд мітрапаліту Кандрусевічу Мітрапаліта Менска-Магілёўскага, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
Бізнэсоўцу Юрыя Васкрасенскаму выставілі абвінавачаньне ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Яму пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўленьня волі.
Вольга Цесакова лічыць немагчымым выконваць дэпутацкія абавязкі ў сытуацыі, якая склалася ў краіне.
Загрузіць яшчэ