Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыёактыўныя матэрыялы возяць праз Беларусь


“Матэрыялы, якія маюць ініязацыйнае выпраменьваньне перавозяцца па нашай краіне, у тым ліку і транзытам”,- пра гэта сёньня паведаміў у Палаце прадстаўнікоў міністар па надзвычайных сытуацыях Энвер Барыеў адказваючы на пытаньне дэпутатаў.


На пытаньне дэпутаткі Ліліі Кашанковай, колькі адпрацаванага ядзернага паліва перамяшчаецца праз Беларусь, міністар сказаў, што такой статыстыкі няма.

Спадар Барыеў паведаміў, што Беларусь надзвычай уважліва сочыць за стварэньнем магільніка Ігналінскай АЭС. Ён сказаў, што існуе праект такога магільніка, які цяпер праходзіць міжнародную экспэртызу. Ён дадаў, што прадстаўнікі Беларусі ў гэтым пытаньні актыўна супрацоўнічаюць з уладнымі структурамі Літвы і Латвіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG