Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен запісаў відэазварот да ўкраінскага народу, у якім заявіў, што барацьба ўкраінцаў супраць расейскага ўварваньня натхняе сьвет.
Пуцін зрабіўся ўсё больш ізаляваным і паранаідальным, і можа ўжыць ва Ўкраіне ядзерную зброю, лічыць Мэлінда Гэрынг, намесьніца дырэктара Цэнтру Эўразіі ў амэрыканскай аналітычнай установе «Атлянтычная рада» (Atlantic Council).
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі на прэс-канфэрэнцыі 3 сакавіка заклікаў краіны Захаду павялічыць вайсковую дапамогу Ўкраіне, заявіўшы, што ў адваротным выпадку Расея будзе наступаць і на астатнюю Эўропу.
«Дождь» часова прыпыняе працу. Пра гэта паведамляецца на старонцы тэлеканалу ў Telegram.
Мэты вайны, якую разьвязала Масква, — «дэмілітарызацыя Ўкраіны і забесьпячэньне яе нэўтральнага статусу» — «будуць у кожным разе дасягнутыя», заявіў у тэлефоннай размове з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.
Ад суботы ўкраінскі горад Мелітопаль (150 тысяч жыхароў) у Запароскай вобласьці знаходзіцца пад кантролем расейскай арміі. Але, нягледзячы на гэта, там працягваюцца абстрэлы і перастрэлкі. Як выглядае жыцьцё ў горадзе пад акупацыяй, Свабодзе расказаў мясцовы жыхар, ураджэнец Беларусі.
Больш за 500 замежных мэдыкаў гатовыя аказваць мэдычную дапамогу пацярпелым ва Ўкраіне пасьля ўварваньня Расеі.
Францускія мытнікі арыштавалі супэр’яхту «Amore Vero», якая, як мяркуюць, належыць кіраўніку «Роснефти» Ігару Сечыну.
Летась Беларусь павялічыла экспарт прадукцыі ва Ўкраіну на 67,8%, да 4,8 мільярда даляраў, а ўкраінскі імпарт — на 10,8%, да 1,47 мільярда даляраў. Традыцыйна, пачынаючы з 2015 году, найбольшую долю ў экспарце займаюць нафтапрадукты і ўгнаеньні.
Сэнатары прапануюць закрыць доступ да амэрыканскага капіталу кампаніям «Роснефть», «Газпром», «Аэрафлот» і іншым дзяржаўным прадпрыемствам Расеі. Законапраект носіць назву «Героям слава».
Неўзабаве афіцыйны адрас амбасады Расеі ў Літве будзе такі: Вуліца Герояў Украіны, 2.
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў заявіў, што перадавая група ўкраінскіх памежнікаў і вайскоўцаў выйшлі на лінію дзяржаўнай мяжы Ўкраіны ў Сумскай вобласьці.
Паводле міністра абароны ЗША, любая спроба ўвесьці беспалётную зону над Украінай будзе азначаць, хутчэй за ўсё, вайну з Расеяй.
Міжнародны паралімпійскі камітэт не дапусьціў расейскіх і беларускіх спартоўцаў да Гульняў у Пэкіне.
Людзі доўгія гады ахвоча прымалі ідэалёгію «русского мира» — цалкам ці кавалкамі. Часта не разумеючы, што для расейскага кіраўніцтва фраза «Мы — фактычна адзін народ» прыхоўвае гатоўнасьць зьнішчыць тых, хто з гэтым не пагодзіцца.
Кіраўнік Луганскай вайсковай абласной адміністрацыі Сяргей Гайдай заявіў аб вельмі складанай сытуацыі ў Луганскай вобласьці.
У Харкаве, паводле паведамленьняў, расейскаму ўдару падвергнулася абласное ўпраўленьне паліцыі і будынак Службы бясьпекі Ўкраіны. На відэа, апублікаваным у сацыяльных сетках, можна ўбачыць, што гарыць суседні будынак эканамічнага факультэта харкаўскага ўнівэрсытэта.
Ці вінаватыя беларусы перад украінцамі за тое, што іх кіроўны рэжым дапамагае Расеі ў вайне супраць Украіны? Наколькі моцныя антываенныя настроі ў беларускім грамадзтве і ці могуць яны паслужыць каталізатарам палітычных зьменаў?
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн абвінаваціў кіраўніка Расеі Ўладзіміра Пуціна ў нічым не справакаваным уварваньні ва Ўкраіну. Кангрэсмэны і запрошаныя госьці аплядавалі ўкраінскаму народу стоячы.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі даў інтэрвію агенцтву Reuters і тэлеканалу CNN.
Старшыня праўленьня Харкаўскага гарадзкога нацыянальна-культурнага аб’яднаньня беларусаў «Сябры» Васіль Астаповіч расказвае ў інтэрвію «Свабодзе» пра сытуацыю ў горадзе і заклікае беларусаў зрабіць усё магчымае, каб беларускія салдаты не напалі на Ўкраіну.
Былы прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма зьвярнуўся да грамадзян Расеі ў сувязі з расейскім узброеным уварваньнем ва Ўкраіну.
Хлопец працаваў праграмістам і апынуўся ў Кіеве паўгода таму з прычыны перасьледу на радзіме. Цяпер Барсук прыняў рашэньне ўступіць у тэрытарыяльную абарону Ўкраіны
Дыпляматычная місія Расеі паведамляе, што заплянаваны візыт міністра замежных справаў Сяргея Лаўрова ў Арганізацыю Аб’яднаных Нацый у Жэнэве быў скасаваны пасьля таго, як краіны Эўразьвязу закрылі паветраную прастору для палётаў з Расеі.
У склад дэлегацыі Ўкраіны на перамовах з расейцамі ў Гомлі ўваходзіў раднік Уладзіміра Зяленскага Міхаіл Падаляк. Ён вучыўся і працаваў у Беларусі, пакуль яго не дэпартавалі за крытыку Лукашэнкі ў 2004 годзе.
На выхадных у інтэрнэце зьяўляліся паведамленьні, што Беларусь ужо фармуе брыгады, якія маюць удзельнічаць у вайне ва Ўкраіне на расейскім баку.
Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць Банку Расеі, расейскіх міністэрства фінансаў і Фонду нацыянальнага дабрабыту, а таксама Расейскага фонду прамых інвэстыцыяў, яго кіроўнай кампаніі і кіраўніка Кірыла Дзьмітрыева — у сувязі з расейскім узброеным уварваньнем ва Ўкраіну.
Урад Японіі паведаміў пра новыя санкцыі супраць Беларусі і Расеі.
Амэрыканская газэта Washington Post піша, што, на думку ўладаў ЗША, Менск цяпер пазбавіўся ўсякай самастойнасьці ў прыняцьці рашэньняў.
Дзяржаўнае прадпрыемства «Енергоатом», якое зьяўляецца апэратарам усіх дзейных атамных электрастанцый ва Ўкраіне, афіцыйна заявіла, што інфармацыя аб страце кантролю над Запароскай АЭС не адпавядае рэчаіснасьці.
Дзярждэпартамэнт адзначыў, што выезд з краіны ўскладняецца з прычыны адмены рэйсаў і закрыцьця шэрагам краін паветранай прасторы.
Улады Японіі, паводле заявы, лічаць, што на гэтыя астравы распаўсюджваецца японскі сувэрэнітэт.
Уладзімір Пуцін 27 лютага, на чацьвёрты дзень вайны з Украінай, загадаў прывесьці ў «адмысловы рэжым баявога дзяжурства» стратэгічныя сілы стрымліваньня расейскага войска
Дзеяньні прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага падтрымліваюць больш за 90% апытаных. Такія вынікі апытаньня, праведзенага сацыялягічнай групай «Рэйтынг» 26–27 лютага 2022 году.
У Міністэрcтве аховы здароўя Ўкраіны паведамілі аб гібелі 16 дзяцей за чатыры дні ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны.
Пуцінская сыстэма гадамі выкарыстоўвае спорт у палітычных мэтах, заявілі ў аб’яднаньні Athleten Deutschland, прапанаваўшы ўвесьці татальныя спартовыя санкцыі супраць Расеі і Беларусі.
У выніку паветранага нападу расейскіх войскаў на аэрапорт Гастомель пад Кіевам спалены адзін з самых вялікіх і магутных самалётаў у сьвеце — АН-225 «Мрія» ўкраінскай вытворчасьці .
Эўразьвяз, ЗША, Вялікая Брытанія і Канада прынялі рашэньне замарозіць рэзэрвы Банку Расеі, паведаміла ў нядзелю кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен.
Генэральная пракуратура Расеі, паводле ТАСС, папярэдзіла расейцаў аб адказнасьці за аказаньне дапамогі на шкоду бясьпецы РФ.
Эўразьвяз разгледзіць дадатковыя меры падтрымкі для Ўкраіны. З гэтай мэтай вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль склікаў пазачарговую сустрэчу міністраў замежных спраў Зьвязу, інфармуе reform.by.
Ва Ўкраіне чацьвёрты дзень трывае вайна. Беларусы, якія ўцяклі сюды ад перасьледу на радзіме, цяпер ці застаюцца ў Кіеве і Львове, ці шукаюць прытулку ў Польшчы. Свабода пагутарыла і з тымі, і з тымі.
Грамадзяне Беларусі, якія засталіся ў Кіеве, ня могуць зьвязацца з консуламі амбасады Беларусі ва Ўкраіне.
Першыя дні вайны, абвешчанай Крамлём Украіне, паказваюць на адсутнасьць перавагі расейскай авіяцыі ў паветры і рост раздражненьня сіл РФ з прычыны жорсткага супраціву, лічыць Пэнтагон.
ЗША, Канада і ключавыя краіны Эўразьвязу, уключаючы Нямеччыну, Францыю і Італію, узгаднілі выключэньне з сыстэмы міжбанкаўскіх плацяжоў SWIFT расейскіх банкаў, якія трапілі пад санкцыі.
«На вайне, якая ідзе цяпер, вы з намі не на адным баку. На жаль». Зяленскі пашкадаваў, што беларускае войска на баку акупантаў, і пажадаў беларусам зрабіць правільны выбар.
Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў галоўнакамандуючы Ўзброеных сіл Украіны Валер Залужны.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў замежных грамадзян, якія жадаюць «далучыцца да абароны бясьпекі ў Эўропе і сьвеце», уступаць у Інтэрнацыянальны легіён тэрытарыяльнай абароны Ўкраіны.
З раніцы 24 лютага Расея вядзе атаку на Ўкраіну. Свабода сочыць за падзеямі ў жывым рэжыме.
Уначы 27 лютага падчас інтэнсіўнага абстрэлу Кіева ракета трапіла ў пункт захаваньня радыяактыўных адкідаў спэцпрадпрыемства «Радон».
Загрузіць яшчэ