Як паведамілі ў Тэлеграм-канале Вярхоўнай рады Ўкраіны, «Кіеўстар», Vodafone і lifecell заблякавалі доступ да сваіх сетак для абанэнтаў з РФ і РБ.
Пасьля нападу Расеі на Ўкраіну беларуска Аліна спачатку выехала з Кіева ў Львоў, але ўсё ж вырашыла застацца ва Ўкраіне. Пра сваё рашэньне і тое, што адбываецца ва Ўкраіне, дзяўчына расказала Свабодзе.
Пра гэта паведаміла Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны (ДПСУ) у Фэйсбуку, спасылаючыся на расейскія крыніцы.
Сьвятлана Ціханоўская ў відэазвароце заклікала 27 лютага а 14-й гадзіне прыходзіць да выбарчых участкаў у Беларусі і актыўна выказваць пратэст супраць нападу Расеі на Ўкраіну.
На сайце расейскага дзяржаўнага агенцтва навінаў ТАСС у навіне пра заяву прэс-сакратара Пуціна зьявілася інфармацыя пра страты расейскага войска ва Ўкраіне са спасылкай на крыніцу ў Міністэрстве абароны Расеі.
Паводле розных падлікаў, ад дзясяткаў да пары соцень беларусаў удзельнічаюць у баявых дзеяньнях на баку Ўкраіны. Пры гэтым многія беларусы, якія хочуць падтрымаць суседзкую краіну, пакуль ня могуць трапіць на яе тэрыторыю.
На працягу дня 25 лютага большасьць буйных украінскіх банкаў заблякавала рахункі, адкрытыя на беларускія і расейскія пашпарты.
Пра гэта заявіў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Жыхары Менску выказваюць спачуваньне ўкраінцам, несучы кветкі да амбасады.
У ліку тых, хто загінуў, трое дзяцей. Шмат параненых.
Цяпер тэлефанаваць ва Ўкраіну з Канады, Аўстрыі, Нямеччыны, Швайцарыі, Фінляндыі, Славаччыны, Паўночнай Македоніі, Швэцыі і іншых краін можна бясплатна.
Нягледзячы на заявы Мінабароны Расеі, што яны атакуюць толькі вайсковыя аб’екты ва Ўкраіне, расейскія ракеты трапляюць і ў жылыя дамы, аб'екты інфраструктуры.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі кіруе абаронай дзяржавы ад расейскай агрэсіі.
«Страшней за ўсё было на вуліцы Дзекабрыстаў, там ішлі баі, вуліца палала». У Васількове знаходзіцца адно з вайсковых авіяцыйных вучылішчаў.
Перамовы прапанавалі праводзіць у Беларусі, якая дазволіла расейскім войскам выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для нападу на Ўкраіну.
Канада далучаецца да санкцый Эўразьвязу, ЗША і Вялікай Брытаніі за ваенную агрэсію супраць Ўкраіны з боку ўладаў Расеі і Беларусі.
На спадарожнікавых здымках, атрыманых вечарам 25 лютага, бачныя некалькі вялікіх груповак войскаў і каля 150 транспартных верталётаў на поўдні Беларусі прыкладна за 30 км ад украінскай мяжы.
Кіеўская мэрыя параіла жыхарам не падыходзіць да вокнаў і схавацца.
З раніцы 24 лютага Расея вядзе атаку на Ўкраіну. 25 лютага пачаліся абстрэлы Кіева з ракет і авіянапад, баі за Мелітопаль і Харкаў. Свабода сочыць за падзеямі ў жывым рэжыме.
Каля ЦЭЦ-6 у Кіеве адбылося 5 выбухаў з інтэрвалам у 3-5 хвілін. Туды едуць службы неадкладнай дапамогі, паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко.
Міністар аховы здароўя Ўкраіны Віктар Ляшко заявіў, што расейскія войскі пачалі абстрэльваць машыны хуткай дапамогі і лякарні.
Другі дзень працягваюцца баявыя дзеяньні ва Ўкраіне. У Кіеве чуваць выбухі снарадаў, але па-ранейшаму шмат беларусаў застаюцца ва ўкраінскай сталіцы. Спыталі ў некаторых зь іх, як яны спраўляюцца з ваеннымі буднямі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заклікаў украінскіх вайскоўцаў зрынуць уладу ў Кіеве і ўзяць яе самім. Паводле яго, Маскве будзе лягчэй дамаўляцца аб міры з арміяй, чым зь цяперашнімі законнымі ўладамі.
Стужкі дзяржаўных мэдыя напоўненыя перапостамі паведамленьняў афіцыйных расейскіх структураў. Украінскага пункту гледжаньня няма.
Прапануем паглядзець на эмоцыі людзей, якія сталі архітэктарамі, ўдзельнікамі і закладнікамі найвялікшага ваенна-палітычнага крызісу ў Эўропе ў ХХІ стагодзьдзі.
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў сабраў больш за 12 тысяч сілавікоў у Грозным, паведамляе мясцовае агенцтва «Чачня сёньня».
Расея гатовая адправіць у Менск на перамовы з Украінай сваю дэлегацыю, паведаміў журналістам прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў.
Сі Цзіньпін заявіў пра гэта падчас тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у пятніцу, 25 лютага.
Жыхары Растоўскай вобласьці паведамілі пра абстрэл вайсковага аэрадрому Мілерава на поўначы рэгіёну, паблізу мяжы з Украінай. Карыстальнікі сацыяльных сетак публікуюць фота і відэа зь месца здарэньня. Афіцыйнага пацьверджаньня інфармацыі няма.
Былы фотарэдактар Tut.by Сяргей Балай выехаў зь Беларусі пасьля разгрому рэдакцыі ў траўні 2021-га, 9 апошніх месяцаў ён пражыў у Кіеве. Цяпер ён спрабуе выехаць з Украіны, якая адбівае расейскую вайсковую агрэсію.
13 украінскіх памежнікаў загінулі, абараняючы востраў Зьмяіны ад расейскіх войскаў. Перад сьмерцю яны адмовіліся здацца расейцам у палон.
Расейскія войскі працягваюць абстрэльваць Харкаў. Зацятыя баі з ночы трываюць у 16-кілямэтровым поясе вакол гораду.
Другі дзень ва Ўкраіне працягваюцца баявыя дзеяньні ў выніку расейскай агрэсіі. За апошнія два гады празь перасьлед на радзіме ва Ўкраіне апынулася шмат беларусаў.
Пэнтагон паведаміў, што войскі адправяцца ў найбліжэйшыя дні.
Кіеўскія ўлады заявілі, што баявыя дзеяньні набліжаюцца да Абалонскага раёну сталіцы.
Ва Ўкраіне ідзе другі дзень поўнамаштабнай вайны, якую супраць паўднёвых суседзяў Беларусі разьвязала Расея. Агрэсія адбываецца ў тым ліку зь беларускіх аэрадромаў і дарог.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі зьвярнуўся да Бухарэсцкай дзявяткі (Баўгарыя, Вугоршчына, Эстонія, Літва, Латвія, Польшча, Румынія, Славаччына, Чэхія) з просьбай аб прадстаўленьні Кіеву абароннай дапамогі.
Украінская служба Радыё Свабода і тэлеканал «Настоящее время» вядуць жывы этэр, распавядаючы пра падзеі расейскага нападу на Ўкраіну.
Чуваць страляніна, ідуць баявыя дзеяньні.
Расейскі напад на Ўкраіну адбываецца ў тым ліку з паўночнага кірунку, то бок зь Беларусі, пра што папярэджвалі заходнія спэцслужбы.
Украіна паінфармавала МАГАТЭ аб тым, што не кантралюе ядзерных аб’ектаў, якія знаходзяцца ў Чарнобыльскай АЭС, бо іх захапілі расейскія войскі.
Сухапутныя войскі Украіны паведамляюць раніцай 25 лютага, што на падыходзе да Чарнігава ўкраінскія вайскоўцы адбілі прарыў праціўніка.
Міністар аховы здароўя Ўкраіны Віктар Ляшко паведаміў апэратыўныя зьвесткі аб колькасьці ахвяр за першы дзень ракетных ды артылерыйскіх абстрэлаў Украіны з боку Расеі.
«Мы ясна далі зразумець Беларусі, што выкарыстаньне яе тэрыторыі для вайны з Украінай будзе мець наступствы новага ўзроўню».
У Белым доме абураныя паведамленьнямі аб захопе Чарнобылю.
Пра гэта паведаміла кіраўніца Эўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен.
Пра гэта паведаміў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.
25 лютага прадоўжыліся ракетныя напады на аб'екты ва Ўкраіне.
З раніцы 24 лютага Расея вядзе атаку на Ўкраіну. 25 лютага пачаліся абстрэлы Кіева ракетамі і авіянапад. Свабода сочыць за падзеямі ў жывым рэжыме.
Улады Украіны ўвялі абмежаваньні на выезд з Украіны для мужчын ад 18 да 60 год, паведаміла памежная служба краіны.
Загрузіць яшчэ