Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блінкен запісаў зварот да ўкраінцаў: «Вы натхняеце сьвет»


Энтані Блінкен
Энтані Блінкен

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен запісаў відэазварот да ўкраінскага народу, у якім заявіў, што барацьба ўкраінцаў супраць расейскага ўварваньня натхняе сьвет.

«Украінцы, дазвольце мне проста сказаць: вы натхняеце сьвет. Мы адчуваем гэта ва ўсіх куточках сьвету. Мы бачым вашу неверагодную мужнасьць, вашу настойлівасьць, вашу рашучасьць, і гэта натхняе. Гэта таксама час, каб узмацніць нашу веру, а вы ўмацоўваеце нашу веру ў дэмакратыю, у свабоду, у здольнасьць сьвету перамагчы агрэсію, у здольнасьць дабра перамагчы зло. Мы пацьвярджаем гэта, таму што вы гэта пацьвярджаеце. Вы дэманструеце гэта, вы паказваеце гэта сьвету. І ўвесь сьвет з вамі. Захоўвайце веру — мы будзем рабіць тое ж самае. І, нарэшце, і вы, і мы пераможам», — сказаў Блінкен.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG