Вось асноўныя заявы Зяленскага:
- Калі NATO ня хоча браць Украіну ў альянс праз пазыцыю Расеі, дык Украіне патрэбныя гарантыі бясьпекі
- Украіна папярэджвала і прэзыдэнта Байдэна, і Эўрапейскі зьвяз: дзейнічайце прэвэнтыўна і ня будзе ніякага ўварваньня. Нас ніхто ня чуў. А цяпер вы бачыце, што адбываецца.
- Сьвет бачыць, што трэба сядаць за стол перамоваў. Але для гэтага трэба спыніць бамбаваньні Ўкраіны
- Я вельмі хачу зьберагчы сваё насельніцтва, я цаню кожнае жыцьцё.
- Украінская нацыя будзе змагацца да канца
- Мы абараняемся таму, што мы ў сябе дома, абараняем сваіх дзяцей, дамы... Мы абараняем сваё права жыць