Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запароская АЭС знаходзіцца пад кантролем Украіны — у Кіеве зьняпраўдзілі заяву Мінабароны Расеі


Флягшток у Запарожжы
Флягшток у Запарожжы

Дзяржаўнае прадпрыемства «Енергоатом», якое зьяўляецца апэратарам усіх дзейных атамных электрастанцый ва Ўкраіне, афіцыйна заявіла, што інфармацыя аб страце кантролю над Запароскай АЭС не адпавядае рэчаіснасьці.

Раніцай некаторыя расейскія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю аб тым, што Запароская АЭС нібыта захоплена расейцамі. Пазьней з такой заяваў выступіў прадстаўнік расейскага Міністэрства абароны Канашэнкаў. У Кіеве гэта абверглі.

«Усе чатыры дзейныя атамныя станцыі знаходзяцца пад кантролем Украіны і працуюць у штатным рэжыме. „Енергоатом“ робіць усё неабходнае для абароны АЭС, арганізавана ўзмоцненая абарона ядзерных аб’ектаў адпаведнымі падразьдзяленьнямі, прадугледжанымі заканадаўствам.

Парушэньня ўмоў бясьпечнай эксплюатацыі няма. Радыяцыйны, супрацьпажарны і экалягічны стан на ўсіх АЭС і прылеглых да іх тэрыторыях не зьмяняўся і знаходзіцца ў межах нормаў».

У пачатку расейскай агрэсіі пад кантроль акупацыйных войскаў перайшла Чарнобыльская АЭС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG