У Санкт-Пецярбургу адкрыўся «ЧВК Вагнер Центр», які будзе займацца «разьвіцьцём абаронных тэхналёгій і інфармацыйнай бясьпекай краіны».
Свабода з дапамогай спадарожнікавага сэрвісу Planet Labs спрабавала разабрацца, што адбываецца на беларускіх вайсковых палігонах.
Вываз беларускіх узбраеньняў у Расею і далей ва Ўкраіну мог пачацца яшчэ вясной. Міністэрства абароны сьцьвярджае, што тэхніку вывозяць на мадэрнізацыю.
У інтэрвію гішпанскай газэце El País прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што «Расея не зьяўляецца суб’ектам цывілізаванага сьвету; гэта тэрарыстычная арганізацыя».
Фіксаваная цана на расейскую нафту павысіць стабільнасьць рынку, лічаць краіны кааліцыі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб аднаразовай выплаце мабілізаваным і кантрактнікам. Пра гэта паведамляецца на сайце Крамля.
Выданьне «Досье» і Асацыяцыя журналістаў-расьсьледавальнікаў Малдовы апублікавалі расьсьледаваньне аб тым, што ФСБ Расеі даручана рыхтаваць «другі фронт» на тэрыторыях Прыднястроўя і Малдовы.
Сьледчыя праваахоўных органаў Украіны ідэнтыфікавалі яшчэ двух расейскіх вайскоўцаў, якія ўчынялі ваенныя злачынствы супраць цывільных грамадзян у часе акупацыі часткі Кіеўскай вобласьці.
Як гаворыцца ў паведамленьні ў сацсетках агенцтва, уласьнік кіруючай кампаніі ІА REGNUM «без тлумачэньня прычынаў і мэтаў памяняў кіраўніцтва ў кампаніі, якая кіруе агенцтвам».
У расейскім горадзе Валгаградзе з 28 кастрычніка прарвала дзьве трубы калектара, фэкаліі сьцякалі ў Волгу больш за суткі, школы і дзіцячыя сады прыйшлося закрыць.
У канцы верасьня «кухар Пуціна» Яўгеній Прыгожын упершыню прызнаў дачыненьне да стварэньня прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр», стаў часьцей паводзіць сябе як незалежная палітычная фігура і нават абвясьціў пра адкрыцьцё «ЧВК Вагнер Центра» ў Санкт-Пецярбургу.
Паводле польскага боку, гэта дапаможа ўзмацніць бясьпеку краіны.
Зь іх 23 чалавекі загінулі не даехаўшы да фронту, яшчэ падчас падрыхтоўкі.
Большасьць апытаных расейцаў лічаць, што вайна з Украінай павінна працягвацца. Пра гэта кажуць дадзеныя закрытага сацапытаньня, зробленага на замову Крамля.
Пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне геапалітычная роля Расеі аслабла. Нават на постсавецкай прасторы Масква ўжо не ўспрымаецца як надзейная крыніца падтрымкі. Асабліва выразна гэта відаць на прыкладзе армяна-азэрбайджанскага канфлікту.
Расейскія войскі ў ноч на 1 лістапада разбамбілі ў Мікалаеве першую ўкраінскую гімназію імя Міколы Аркаса – вядомага ўкраінскага дзеяча культуры і адукацыі, пісьменьніка, кампазытара і гісторыка, грэка паводле паходжаньня.
У МАГАТЭ заявілі, што пакуль не знайшлі пацьвярджэньня абвінавачаньня Расеі ў бок Украіны аб нібыта стварэньні «бруднай бомбы».
Дэпутаты ад «Адзінай Расеі» распрацавалі законапраект аб крымінальным пакараньні для ўхілістаў ад мабілізацыі. Яны прапануюць увесьці штрафы да 500 тысяч рублёў, прымусовыя працы ці пазбаўленьне волі на тэрмін да пяці гадоў.
Міністэрства замежных спраў Малдовы заявіла аб высылцы супрацоўніка пасольства Расеі пасьля інцыдэнту з падзеньнем фрагмэнтаў расейскай ракеты на тэрыторыю краіны.
Зброя, якую эўрапейскія краіны пастаўляюць Украіне, можа трапляць у рукі злачынных груповак у Эўропе. Пра гэта заявіў прадстаўнік Нацыянальнага агенцтва бясьпекі Фінляндыі Крыстэр Альгрэн.
У Латвіі ў горадзе Даўгаўпілсе ў ноч на 31 кастрычніка дэмантавалі два манумэнты савецкім воінам — стэлу ў сквэры Славы і мэмарыял насупраць Брацкіх могілак на вуліцы 18 Навэмбра. Пра гэта пішуць мясцовыя СМІ.
МУС Малдовы паведамляе, што раніцай у панядзелак на тэрыторыю паселішча Наслаўча Окніцкага раёну на паўночнай мяжы з Украінай упала расейская ракета, зьбітая ўкраінскай сыстэмай СПА.
«Калі органы, якія займаюцца крымінальным перасьледам, захочуць заняцца самымі высокапастаўленымі асобамі, то ім трэба гэта зрабіць», — заявіў эўракамісар у пытаньнях юстыцыі Дыд’е Рэйндэрс, якога цытуе DW.
Расея прыпыніла свой удзел у так званай «збожжавай зьдзелцы» — пагадненьні аб вывазе з Украіны збожжа і іншых харчовых тавараў праз украінскія чарнаморскія парты. Пра гэта паведаміла міністэрства абароны Расеі.
У Бураціі суд адмовіў пракуратуры ў арышце мабілізаванага, абвінавачанага, у замаху на забойства з разбоем.
Максім Кац зьехаў з Расеі пасьля пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Побач з выявай мяшка — вялізныя чэскі і ўкраінскі нацыянальныя сьцягі.
Сакратар Рады бясьпекі Расеі Мікалай Патрушаў даслаў у рэдакцыю агенцтва «Интерфакс» ліст з прабачэньнямі за выказваньні свайго памочніка Аляксея Паўлава.
Якія працэсы цяпер ідуць у Расеі? Ці можа вайна ператварыцца для расейцаў у айчынную? На якім этапе свайго існаваньня знаходзяцца рэжымы ў Расеі і Беларусі і ці магчымая іх кансэрвацыя? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым з расейскім гісторыкам, доктарам гістарычных навук, прафэсарам Андрэем Зубавым.
З 2035 году ў ЭЗ будзе забаронены продаж новых аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згараньня, піша DW.
Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў у сваім тэлеграм-канале напісаў пра гібель 23 чачэнскіх байцоў ад артылерыйскага ўдару УСУ ў Херсонскай вобласьці.
Злучаныя Штаты і іх саюзьнікі ў чацьвер абвінавацілі Расею ў тым, што яна марнуе час Рады Бясьпекі ААН і распаўсюджвае змовы, зноў выставіўшы абвінавачаньні ў тым, што ЗША рэалізуюць на тэрыторыі Ўкраіны «вайскова-біялягічныя праграмы».
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што Расеі не патрэбны ядзерны ўдар па Ўкраіне, бо ў гэтым «няма сэнсу». Паводле Пуціна, Украіна валодае тэхналёгіяй, якая нібыта дазваляе зрабіць «брудную бомбу» з рэшткаў ядзернага паліва і абвінаваціць у атацы Расею.
Выканаўца абавязкаў кіраўніка Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Малюк заявіў, што падрыў бараку, дзе былі ўкраінскія палонныя вайскоўцы, у Аленаўцы Данецкай вобласьці ўчыніла Расея з выкарыстаньнем рэактыўных пяхотных агнямётаў «Чмель».
Зь Беларусі перасталі выпускаць калінінградзкіх кіроўцаў фур, якія вярталіся ў свой рэгіён. Яны стаяць там па некалькі дзён, некаторым даводзіцца кідаць машыны і дабірацца дадому самалётам праз Маскву і Піцер.
Расея разглядае камэрцыйныя спадарожнікі, якія выкарыстоўвае Ўкраіна падчас вайны, як законныя цэлі для ўдару. Аб гэтым на пасяджэньні камітэту Генасамблеі ААН заявіў намесьнік кіраўніка дэпартамэнту нераспаўсюджваньня і кантролю над узбраеньнямі расейскага МЗС Канстанцін Варанцоў.
27 кастрычніка ўпершыню ў гісторыі Польшчы адначасова ў чатырох гарадах — у Глубчыцах, Бычыне, Бабаліцах, пад Сташавам — адбудзецца дэмантаж чатырох помнікаў, прысьвечаных Чырвонай Арміі.
Міністэрства замежных спраў Расеі 26 кастрычніка разьмясьціла ў сваім англамоўным Твітэры пост, у якім паведамляла, што валодае інфармацыяй, быццам дзьве неназваныя ўкраінскія арганізацыі атрымалі прамы загад вырабіць так званую «брудную бомбу».
Расейская журналістка і мэдыямэнэджарка, экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Расеі на выбарах 2018 году Ксенія Сабчак пакінула краіну, паведамляюць са спасылкай на ананімныя крыніцы дзяржаўныя інфармацыйныя агенцтвы ТАСС і РИА Новости і інтэрнэт-выданьне «База».
У выніку ўдару Ўзброеных сіл Украіны па будынку школы ў Херсонскай вобласьці, дзе разьмяшчаўся штаб расейскіх войскаў, загінулі каля 40 байцоў ваенізаваных фармаваньняў, зьвязаных з кіраўніком Чачэніі Рамзанам Кадыравым, і ня менш за 100 чалавек параненыя.
Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў (ДБР) Украіны заявіла аб раскрыцьці маштабнай схемы кантрабанды тытунёвых вырабаў зь Беларусі пад выглядам нібыта транзыту праз тэрыторыю Ўкраіны.
Да траціны мужчын з мэрыі Масквы зьехалі за мяжу пасьля сьмерці мабілізаванага чыноўніка.
Расейцы працягваюць уцякаць ад мабілізацыі. Пасьля фактычнага закрыцьця межаў з Эўразвязам, праверак у Верхнім Ларсе на грузінскай мяжы адзіным маршрутам для ўцёкаў заставаўся транзыт празь Беларусь. Але некалькі дзён таму ў менскім аэрапорце памежнікі пачалі здымаць расейцаў з рэйсаў.
Пра гэта сьведчаць дадзеныя апытаньня дарослага насельніцтва Ўкраіны, праведзеныя ў верасьні Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялёгіі (КМІС).
У Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны мяркуюць, што Беларусь сталымі вайсковымі вучэньнямі намагаецца адцягнуць украінскія войскі на поўнач з усходу і поўдня.
Нямецкі аўтаканцэрн Mercedes сыходзіць з расейскага рынку — прадае падмаскоўны завод і маёмасьць расейскаму дылеру.
Урад Нямеччыны адхіляе крытыку ў сувязі зь яго адмовай прадставіць Украіне сучасныя танкі і з нагоды вялізных энэргетычных субсыдый для ўласных грамадзян. Але саюзьнікі не супакойваюцца.
Ліст да амэрыканскага прэзыдэнта быў апублікаваны без праверкі, патлумачыла ініцыятар звароту Праміла Джаяпал.
Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Нэд Прайс падкрэсьліў, што Расея «ўжо прадэманстравала, што сама ў выніку плянуе рабіць тое, у чым абвінавачвае іншых».
У расейскім Омску супраць мясцовага жыхара Мікалая Карнышова распачалі крымінальную справу за абразы ўкраінцаў паводле нацыянальнай прыкметы.
Загрузіць яшчэ