Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інспэктары МАГАТЭ праверылі адзін з двух аб’ектаў ва Ўкраіне ў сувязі з заявай Расеі аб вытворчасьці «бруднай бомбы». Нічога не знайшлі


Генэральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі
Генэральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі

У МАГАТЭ заявілі, што пакуль не знайшлі пацьвярджэньня абвінавачаньня Расеі ў бок Украіны аб нібыта стварэньні «бруднай бомбы».

«Інспэктары МАГАТЭ пачалі і неўзабаве завершаць праверку ў двух месцах ва Ўкраіне пасьля пісьмовага запыту ўраду Ўкраіны накіраваць туды групы інспэктараў», — адзначаецца ў паведамленьні МАГАТЭ.

У арганізацыі нагадалі, што з адпаведным запытам урад Украіны зьвярнуўся пасьля заяў Расеі аб дзейнасьці, зьвязанай зь нібыта вырабам ва Ўкраіне «бруднай бомбы» на двух украінскіх аб’ектах, якія знаходзяцца пад кантролем і гарантыямі МАГАТЭ.

«Мэта візытаў — выявіць любую магчымую незадэкляраваную ядзерную дзейнасьць і матэрыялы, зьвязаныя з распрацоўкай „брудных бомбаў“. Месяц таму МАГАТЭ праверыла адно з двух месцаў, і там не было выяўлена незадэкляраванай ядзернай дзейнасьці або матэрыялаў», — адзначаецца ў паведамленьні МАГАТЭ.

У арганізацыі паведамілі, што папярэднія высновы інспэкцыі будуць апублікаваныя цягам тыдня.

Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу 23 кастрычніка правёў тэлефонныя перамовы адразу з трыма кіраўнікамі абаронных ведамстваў краін NATO. Усім траім ён выказаў заклапочанасьць у сувязі з магчымым прымяненьнем Украінай так званай «бруднай бомбы».

У адказ Украіна зьвярнулася ў МАГАТЭ па арганізацыю праверкі ядзерных аб’ектаў, згаданых Расеяй у сваіх заявах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG