Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскае інфармагенцтва REGNUM прыпыніла працу. У Беларусі супраць яго аўтараў заводзілі крыміналкі


Як гаворыцца ў паведамленьні ў сацсетках агенцтва, уласьнік кіруючай кампаніі ІА REGNUM «без тлумачэньня прычынаў і мэтаў памяняў кіраўніцтва ў кампаніі, якая кіруе агенцтвам».

Пры гэтым указваецца, што гэта зрабіла немагчымым далейшы працяг працы агенцтва ў ранейшым фармаце, «які ў ліпені 2022 года ў сувязі з 20-годзьдзем агенцтва высока ацаніў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін».

Аналягічнае паведамленьне таксама апублікавана ў тэлеграм-канале галоўнага рэдактара агенцтва Мадэста Колерава.

Падрабязнасьці аб сутнасьці канфлікту пакуль не вядомыя. У тэлеграм-канале агенцтва публікуюцца запісы розных блогераў у падтрымку рэдакцыі.

  • Расейскае інфармацыйнае агенцтва Regnum існуе з 2002 году. Яно пісала аб падзеях у Расіі і ў краінах былога СССР, у тым ліку і Беларусі, выступаючы ў падтрымку пашырэньня геапалітычнага ўплыву Масквы. Агенцтва публікавала матэрыялы ў падтрымку расійскага ўварваньня ва Ўкраіну. Ягоны сузаснавальнік і галоўны рэдактар палітоляг Мадэст Колераў быў уключаны ў санацыйны сьпіс ЭЗ.
  • У сьнежні 2017 году беларускія ўлады затрымалі трох аўтараў рэсурсу: кандыдата гістарычных навук Юрыя Паўлаўца, галоўнага рэдактара часопіса «Новая экономика» Сяргея Шыптэнку і школьнага вартаўніка Дзьмітрыя Алімкіна. Супраць іх завялі крымінальную справу за «распальваньне нацыянальнай варожасьці ў складзе групы асобаў». 2 лютага 2018 году Менскі гарадзкі суд прыгаварыў усіх да 5 гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на тры гады і вызваліў з-пад варты.
  • У кастрычніку 2021 доступ да сайту агенцтва Regnum у Беларусі быў заблякаваны — адначасна заблякавалі сайты Deutsche Welle, «Настоящего времени» і «Новага часу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG