Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін выказаўся пра ядзерны ўдар і «брудную бомбу»


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што Расеі не патрэбны ядзерны ўдар па Ўкраіне, бо ў гэтым «няма сэнсу». Паводле Пуціна, Украіна валодае тэхналёгіяй, якая нібыта дазваляе зрабіць «брудную бомбу» з рэшткаў ядзернага паліва і абвінаваціць у атацы Расею.

«Загрузілі ў „Точку-У“ ці яшчэ куды, дзесьці ўзарвалі гэтую прыладу, сказалі, што гэта зрабіла Расея — нанесла ядзерны ўдар. Але нам ня трэба гэтага рабіць», — сказаў Пуцін.

Паводле яго, Украіна абстрэльвае ядзерны аб’ект Запароскай АЭС (цяпер станцыя занятая расейскімі войскамі, дзе яны захоўваюць зброю, і афіцыйны Кіеў неаднаразова заяўляў пра расейскія абстрэлы і правакацыі. — РС).

«Ніхто на Захадзе ня кажа, што ўкраінцы абстрэльваюць Запароскую АЭС і ствараюць ажыятаж, вінавацячы ва ўсім Расею», — заявіў Пуцін.

Расейскі прэзыдэнт таксама сказаў, што пакуль існуе ядзерная зброя, заўсёды існуе небясьпека яе выкарыстаньня. Сёньняшняя «мітусьня» вакол ядзерных пагроз, на яго думку, «прымітыўная», і Захад, маўляў, шукае дадатковыя аргумэнты для супрацьстаяньня Расеі.

Расія «ніколі нічога ініцыятыўна не казала» пра магчымасьць ужываньня ядзернай зброі, адзначыў Пуцін.

Пуцін паўтарыў раней вядомыя выказваньні пра «дапамогу Данбасу», пра тое, што «Ўкраіна і Расея — адзін народ», і пра Ўкраіну як «штучную дзяржаву»

«Учынены там дзяржаўны пераварот прывёў да ваеннай спэцыяльнай апэрацыі Расеі ва Ўкраіне», — сказаў Пуцін.

На пачатку свайго выступу Пуцін заявіў, што Захад паўсюль бачыць «хітрыкі Крамля».

Уладзімір Пуцін 27 кастрычніка выступіў на пленарным пасяджэньні штогадовага сходу дыскусійнага клюбу «Валдай». Тэма сустрэчы — «Сьвет пасьля гегемоніі: справядлівасьць і бясьпека для ўсіх».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG