Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гавары праўду» вызначыла, у чым палягаюць іхнія інтарэсы»


Паўлюк Быкоўскі
Паўлюк Быкоўскі
Кампанія «Гавары праўду» заявіла, што выходзіць зь перамоваў пра адзінага кандыдата. Замест гэтага «Гавары праўду» абвясьціла ўласную стратэгію на наступныя два гады пад назвай «Грамадзянская дамова аб пераменах». Ці сьведчыць гэтае рашэньне пра адсутнасьць адзінства сярод апазыцыйных сілаў? Ці працягнуцца пасьля гэтага перамовы наконт адзінага кандыдата і ў якім фармаце? На гэтыя пытаньні адказвае палітычны аглядальнік газэты «Беларусы і рынак» Паўлюк Быкоўскі.

— Ці сьведчыць рашэньне «Гавары праўду» пра тое, што сярод апазыцыйных сілаў няма еднасьці ў стаўленьні да выбараў 2015 году? Ці, наадварот, гэты крок можна расцаніць як імкненьне падштурхнуць іншыя дэмакратычныя сілы таксама як хутчэй вызначыцца са сваёй стратэгіяй?

— Някляеўцы выказалі сваю пазыцыю, і гэта мае як станоўчыя, так і адмоўныя наступствы. Станоўчыя ў тым, што цяпер зразумела, якая пазыцыя ў кампаніі, і таму можна зь ёй пагаджацца ці не, уступаць у перамовы і гэтак далей.

Адмоўныя — не сакрэт, што даўно не існуе нейкага каардынуючага органа, які б аб’ядноўваў усе дэмакратычныя сілы. І крок «Гавары праўду» гэта толькі падкрэсьлівае.

Як у палітыцы, гэтак і ў бізнэсе ў гульцоў заўсёды ёсьць свае інтарэсы, і «Гавары праўду» вызначыла, у чым палягаюць іхнія інтарэсы. Цяпер іншым прасьцей іх крытыкаваць, вызначаць стаўленьне, уступаць у перамовы. Калі інтарэсы публічна агучаныя — гэта рабіць прасьцей.

— «Гавары праўду» заявіла, што выходзіць зь перамоваў пра адзінага кандыдата. Па-першае, як адзначыў Някляеў, магчымы варыянт байкоту выбараў, па-другое, лідэры ГП пакуль ня бачаць плёну ў гэтых перамовах. Ці працягнуцца пасьля гэтага перамовы наконт адзінага кандыдата і ў якім фармаце?

— На маю думку, сытуацыя прынцыпова не памянялася. Тое, што раз на тыдзень прадстаўнікі палітычных сілаў сустракаліся паміж сабой і таемна пра нешта перамаўляліся — ня сьведчыла пра тое, што ідзе працэс, які можа даць вынік. З аднаго боку, вядома, такія рэчы трэба абмяркоўваць ня толькі публічна, але і кулюарна. Але зь іншага, выглядае, што большасьць палітычных сілаў зараз проста ня маюць матывацыі паставіць кропку ў гэтай праблеме. Пакуль яны ня могуць дамовіцца.

Тое, што агучыла «Гавары праўду» — гэта паказальны сымптом. Іншыя, магчыма, думаюць тое самае, хаця публічна, верагодна, будуць крытыкаваць рашэньне някляеўцаў.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG