Галоўны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка называе мітам нібыта спробы рэжыму Лукашэнкі наладзіць дыялёг з Захадам і ігнараваньне гэтых спробаў заходнімі палітыкамі і дыпляматамі.
«Лукашэнка не гатовы цяпер да дыялёгу, нягледзячы на ўсе спробы міжнародных арганізацый. Яны б’юцца як аб сьценку. Лукашэнка не рэагуе на запыты. Кожны дзень ёсьць сувязі, ёсьць некалькі лініяў камунікацыі, дыпляматычныя каналы. Мы ня будзем гаварыць пра гэта публічна. Але гэта міт, што паслы вырашаюць усё. Другі міт — няма каналаў камунікацыі. Трэці — Захад ня хоча выдаваць візы і яны нібыта не выдаюцца праз санкцыі. Прапаганда наўмысна закідае гэтыя наратывы. Ступар з боку рэжыму. Вядуць перамовы і дзяржавы, але ўсё ўпіраецца ў асобу Лукашэнкі. Але каля яго ёсьць асобы, якія не прымаюць ягоную ўпартую палітыку», — сказаў Франак Вячорка ў інтэрвію Свабодзе.
Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце на Youtube.
Мітам палітык называе і нібыта спробы Лукашэнкі вярнуць у Менск заходніх амбасадараў. Паводле Вячоркі, нават тыя дыпляматы, якія хочуць атрымаць працяг акрэдытацыі для працы ў Беларусі, ня могуць гэтага зрабіць.
«Часовых павераных у Беларусі пастаянна атакуюць прапагандысты. Сочаць за імі, ствараюць невыносныя ўмовы працы, арыштоўваюць супрацоўнікаў. А некаторыя з гэтых супрацоўнікаў нават зьяўляюцца палітвязьнямі. Калі б Лукашэнка хацеў вяртаньня паслоў у Менск, то не ствараў бы гэты жахлівы клімат», — кажа Вячорка.
Палітык расказаў, што Офіс Сьвятланы Ціханоўскай праводзіць перамовы зь Нямеччынай і Італіяй, каб тыя пашырылі штат консульскіх аддзелаў у Менску. Гэта дазволіла б выдаваць беларусам больш візаў. Такі крок дазволіў бы павялічыць колькасьць шэнгенскіх візаў для беларусаў на 5–7%.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум