Кандыдат у дэпутаты Гомельскага гарадзкога савету ў Кастрычніцкай выбарчай акрузе № 29, прадстаўнік руху «За свабоду» Дзьмітры Сьцепанец сустрэўся з выбарцамі ў двары дому на праспэкце Кастрычніка, дзе жыве сам кандыдат й ягоныя выбарцы.
Кандыдат у дэпутаты аблсавету, сябра Партыі БНФ Уладзімер Целяпун з Мазыра зьвярнуўся ў раённы суд з пазовам да камісіі Палескай выбарчай акругі № 43 і дырэктара дзяржаўнага паліграфічнага прадпрыемства «Калёр» Сяргея Дылюка. Яны адмаўляюцца друкаваць перадвыбарчыя ўлёткі кандыдата ад апазыцыі.
У дзьвюх віцебскіх школах — № 40 і № 43 сябру Партыі БНФ, кандыдату ў дэпутаты віцебскага абласнога савету Аляксандру Кузьняцову адмовілі ў праве разьмясьціць агітацыйны плякат на выбарчых участках.
Кандыдат у дэпутаты Менскага гарсавету 24-гадовая юрыстка Вольга Тыгрыцкая будзе змагацца ў Першамайскай акрузе № 56 Партызанскага раёну з трыма мужчынамі: сябрам Партыі БНФ Вадзімам Канапацкім, баксёрам Эдуардам Дубоўскім і мэтрабудаўцам Васілём Несьцеравым.
Яшчэ два дні будзе працягвацца ў Беларусі папярэдняе галасаваньне на мясцовых выбарах. Паводле незалежных назіральнікаў, выбарчыя камісіі імкнуцца прыцягнуць на ўчасткі ня менш як чвэрць выбарцаў ад іх агульнай колькасьці. Менавіта такая норма была забясьпечана на датэрміновым галасаваньні ў мінулыя выбары дэпутатаў мясцовых саветаў.
Як паведаміла актывістка АГП Вольга Карач, яе зьнялі з выбараў у Віцебскія абласны і гарадзкі саветы.
Кандыдата ў дэпутаты Мастоўскага райсавету Васіля Клімовіча выклікалі позвай на 11 гадзін у Горадню ў абласную управу КДБ у якасьці сьведкі, але па якой справе пазначана не было.
У першы дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў Беларусі да скрынак з бюлетэнямі прышлі 3,6% выбарцаў. Гэту лічбу назваў сёньня "Свабодзе" сакратар Цэнтарвыбаркаму Мікалай Лазавік.
Тлумачэньні кандыдат ад БСДП (Грамада) Алег Рамашкевіч даваў за тое, што ў Малой Бераставіцы нібыта яго ўлёткі вісяць у пад’ездах дамоў.
Сёньня ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаваньне на мясцовых выбарах. Яно будзе цягнуцца да 24 красавіка ўключна. Прычым упершыню галасаваць можна, ня маючы з сабой пашпарту.
Старшыня Віцебскай абласной структуры «Моладзь БНФ» Аляксандар Кузьняцоў скарыстаў фотаздымак бел-чырвона-белага сьцяга на гарадзкой ёлцы для свайго агітацыйнага пляката.
Кандыдат у дэпутаты па Сухараўскай акрузе № 30, каардынатар руху "За свабоду" Алесь Лагвінец заяўляе, што ўлады ўскладняюць назіраньне за ходам папярэдняга галасаваньня.
Намесьніца старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму Ірына Сенчанкава не задаволіла заяву з просьбай дазволіць правесьці сустрэчу з выбарцамі. У сустрэчы павінен быў удзельнічаць Аляксандар Мілінкевіч, які ў мінулым таксама быў намесьнікам кіраўніка гэтага выканкаму.
У Лідзкі раённы савет (Паўднёвая выбарчая акруга N28) балятуецца камандзір 206-й штурмавой авіябазы Аляксандар Зімін. У сваёй выбарчай улётцы ён зазначае, што мае “вышэйшую лётную кваліфікацыю “Ваенны лётчык-снайпэр”. Таксама паведамляе, што ў яго ёсьць досьвед баявых дзеяньняў у Аўганістане і што сваю службу ён пачаў на лідзкім аэрадроме.
Сёньня Цэнтравыбаркам Беларусі праводзіў так званую генэральную рэпэтыцыю датэрміновага галасаваньня. Участковыя камісіі атрымалі бюлетэні, праверылі лініі сувязі, вывесілі абвесткі, што заўтра доступ да скрыняў галасаваньня будзе дазволены з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзіны.
Самвыдатаўскую газэту «Крывінка» актывіст зь Бешанковіцкага раёну выдае ўжо 5 гадоў. І толькі напярэдадні гэтых выбараў, калі вясковы настаўнік Георгі Станкевіч выказаў жаданьне балятавацца ў райсавет, да яго зьявіліся прэтэнзіі як да распаўсюдніка выданьня.
Сярод кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў амаль няма лідэраў апазыцыйных палітычных партыяў. Па ўсёй Беларусі іх не набіраецца і дзясятка.
Вясковага настаўніка, кандыдата ў дэпутаты Бешанковіцкага райсавету судзяць за распаўсюд самвыдатаўскай газэты “Крывінка”. Разгляд ягонай справы пачнецца ў 16.00 19 красавіка.
Хаця да дня галасаваньня на мясцовых выбарах у Беларусі застаецца яшчэ тыдзень, ужо зразумела – ацаніць, наколькі яны адпавядаюць міжнародным стандартам, ня будзе каму.
У суботу палітык быў на допыце ў абласной управе КДБ у Горадні. Яму ўручылі пастанову аб завядзеньні крымінальнай справы. Зарамбюка вінавацяць у "махлярстве, учыненым неаднаразова".
16 красавіка ўвечары жыхары Сельгаспасёлку ў Менску сустракаліся з кандыдатам у дэпутаты на мясцовых выбарах Вінцуком Вячоркам. Жыхары абураныя дзеяньнямі сталічных уладаў, якія хочуць зьнесьці прыватны сэктар, і заяўляюць, што будуць адстойваць сваё жытло.
У Гомелі сустрэчы кандыдатаў у дэпутаты з выбарцамі ладзяцца выбарчымі камісіямі ў месцах, вызначаных уладамі для агітацыі. У іх бяруць удзел і дэмакратычныя кандыдаты. На адной зь іх пабываў наш карэспандэнт.
У доме Віктара Зарэмбюка, бацькі вядомага грамадзкага дзеяча Алеся Зарэмбюка, пачаўся ператрус. Як паведаміў нам Віктар Зарэмбюк, ператрус праводзяць супрацоўнікі КДБ, шукаюць нейкіх рэчавых доказаў.
Увечары 15 красавіка звольнены з войска па стану здароўя палітпрызыўнік, кандыдат ў дэпутаты Мазырскага райсавету Франак Вячорка зладзіў сустрэчу з выбарцамі. Ён адмыслова прыехаў зь Менску назад у Мазыр, каб давесьці выбарчую кампанію да канца.
На пасяджэньні камісіі актывісту стваранай партыі БХД патлумачылі, што на яго прайшла скарга ад загадчыцы студэнцкага інтэрнату Тэхналягічнага ўнівэрсытэту.
Сёньня ў Магілёве на пешаходнай вуліцы Ленінскай адбыўся пакуль што адзіны за час сёлетняй выбарчай кампаніі агітацыйны пікет апазыцыйных кандыдатаў на дэпутацтва ў мясцовых саветах. Яго правялі два вылучэнцы незарэгістраванай Партыі свабоды і прагрэсу студэнт Юры Стукалаў і прадпрымальнік Анатоль Аношкін.
Актывіст «Руху за свабоду» Юрый Бехцераў зь Пінску заявіў, што здымаецца з выбараў у Пінскі гарадзкі савет, паколькі «дэпутатаў на выбарах фактычна прызначаюць».
Сёньня кандыдат у дэпутаты Алесь Зарэмбюк наведаў згодна з позваю абласную ўправу КДБ у Горадні. Старшы опэрупаўнаважаны Дзьмітры Павядайка сказаў, што праводзіцца праверка паводле артыкула 173 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу.
Экспэрты Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ ня будуць назіраць за мясцовымі выбарамі ў Беларусі. Пра гэта сёньня паведаміла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.
Ніводнай сустрэчы з выбарцамі ў сваёй акрузе не правёў яшчэ дзейны на сёньня старшыня Гарадзенскага абласнога савету Аркадзь Карпуць. У райцэнтры Масты, што таксама на Гарадзеншчыне, чыноўнікі абмяжоўваюць агітацыйную кампанію дэмакратычных кандыдатаў.
Місію Бюро дэмакратычных інстытутаў і правах чалавека АБСЭ не запрасілі на мясцовыя выбары ў Беларусі.
Алеся Зарэмбюка з Мастоў выклікалі ў Горадню ў абласную ўправу КДБ. У позве не пазначана -- па якой справе яго выклікалі і ў якасьці каго. Позву даставіў міліцыянт з Мастоўскага РАУС.
Звольнены з войска па стане здароўя палітпрызыўнік, кандыдат у дэпутаты Мазырскага райсавету Франак Вячорка сёньня ад’ехаў дадому, у Менск. Аднак ужо заўтра ён наважаны вярнуцца назад у Мазыр.
Кандыдату ў дэпутаты Рудаўскага сельскага савету дэпутатаў ад “Маладой Беларусі” Настасьсі Азарцы паведамілі ў выбарчай камісіі, што яе кандыдатура зьнятая з выбараў.
Апошнія дзесяць дзён перад галасаваньнем кандыдаты ў дэпутаты імкнуцца як найчасьцей сустракацца з выбарцамі, каб пазнаёміць іх са сваімі праграмамі. Але не заўсёды і не ўсюды ім гэта ўдаецца рабіць.
Так выпала, што ў Беларусі атрымаліся працяглыя чатырохдзённыя выходныя. Як выкарысталі іх для агітацыі дэмакратычныя кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў?
У Беларусі і на цяперашніх мясцовых выбарах захавана шматдзённае датэрміновае галасаваньне. Яго пачатак — ужо праз тыдзень. У гэтыя дні, нягледзячы на працяглыя выходныя, кандыдаты актыўна займаюцца агітацыяй. Многія апазыцыйныя кандыдаты пры гэтым сутыкаюцца з ціскам з боку ўладаў.
У гадзіну ночы прапусьцілі ў Беларусь кандыдата ў дэпутаты Гарадзенскага абласнога і Мастоўскага раённага саветаў Алеся Зарэмбюка.
У Мазыры адменена сустрэча з выбарцамі кандыдата ў дэпутаты райсавету, палітпрызыўніка Франака Вячоркі.
Да дня абраньня дэпутатаў мясцовых саветаў Беларусі застаецца ўсяго два тыдні. Працяглыя чатырохдзённыя выходныя апазыцыя хоча выкарыстаць для актыўнай агітацыі за дэмакратычных кандыдатаў.
Сябар Партыі БНФ зь Віцебску Канстанцін Халмачоў быў адзіным, хто спрабаваў аспрэчыць адмову ў рэгістрацыі на кандыдата ў дэпутаты мясцовых саветаў у абласным судзе.
Да галасаваньня ў Беларусі засталося два тыдні. Апазыцыя мае намер выкарыстаць працяглыя чатырохдзённыя выходныя для больш актыўнай агітацыі за дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты. Пра навіны выбарчай кампаніі інфармуюць рэгіянальныя карэспандэнты «Свабоды».
Актывіст "Маладога фронту" Зьміцер Ясевіч аштрафаваны падатковай інспэкцыяй Заводзкага раёну Менску за нясплату падаткаў са стыпэндыі.
Вясковы настаўнік, кандыдат у дэпутаты Бешанковіцкага райсавету Георгі Станкевіч атрымаў позву ў суд. Сёньня ў 14.15 яго будуць судзіць за незаконны распаўсюд самвыдатаўскай газэты “Крывінка”.
За два тыдні да галасаваньня на мясцовых выбарах паволі ажыўляецца агітацыйная кампанія кандыдатаў у дэпутаты ад апазыцыі. Яны даяжджаюць у аддаленыя вёскі, сустракаюцца з насельніцтвам у праблемных мікрараёнах гарадоў.
Сёньня а 7-й раніцы да кандыдата ў дэпутаты Гарадзенскага гарадзкога Савету (па Церашкоўскай акрузе № 14) Валерыя Мікулкі прыйшоў участковы міліцыянт, каб узяць тлумачэньні.
Мазырскае дзяржаўнае паліграфічнае прадпрыемства “Калёр” адмовілася друкаваць перадвыбарчыя ўлёткі кандыдата ў дэпутаты Гомельскага аблсавету, сябра Партыі БНФ Уладзімера Целяпуна.
Барысаўская выбарчая акруга № 7 — гэта сумна вядомы мікрараён Дымкі, дзе амаль круглы год падтапляюцца падворкі прыватнага сэктару, і знакамітыя Печы, вайсковая «вучобка». За дэпутацкі мандат тут маюць намер змагацца начальнік 72-га гвардзейскага аб’яднанага вучэбнага цэнтру падрыхтоўкі прапаршчыка і малодшых спэцыялістаў палкоўнік Валеры Гнілазуб і пэнсіянэрка Тамара Каважэнка.
Кандыдаты ў дэпутаты ад актывістаў у справе стварэньня партыі Беларуская Хрысьціянская дэмакратыя правялі перадвыбарчы пікет, прысьвечаны памяці паэткі Ларысы Геніюш.
Загрузіць яшчэ