Іншыя незарэгістраваныя актывісты супраць адмоваў не пратэставалі. А спадар Халмачоў, калі яго не зарэгістравалі кандыдатам у Віцебскі гарсавет, спачатку паскардзіўся ў абласную выбарчую камісію, а потым у абласны суд.
Выбарчыя камісіі мелі прэтэнзіі да запаўненьня дакумэнтаў пра прыбыткі. Прыватны прадпрымальнік Канстанцін Халмачоў, які сабраўся балятавацца ўпершыню, спрабаваў давесьці, што дэклярацыю ён запаўняў так, як яму патлумачылі сябры камісіі, калі прымалі дакумэнты.
Абласны суд Віцебску таксама не прыняў да ўвагі гэты аргумэнт. Судзьдзя Міхаіл Фёдараў прызнаў папярэднія рашэньні выбарчых камісій слушнымі і канчаткова адмовіў актывісту ў магчымасьці стаць кандыдатам у дэпутаты.