Пра асаблівасьці агітацыйнай кампаніі паведамляюць карэспандэнты «Свабоды».
Моладзевым актывістам цяжка дамовіцца з дзяржаўнымі друкарнямі
Лідэр руху «Маладая Беларусь» Артур Фінькевіч абышоў 13 друкарняў, каб надрукаваць перадвыбарчыя ўлёткі, але паўсюль атрымаў адмову. У той жа час падатковая інспэкцыя праверыла даходы ягоных сваякоў з 1967 году і патрабуе, каб Артур даў справаздачу, адкуль у яго было 10 з паловай мільёнаў рублёў. Актывіста «Маладога фронту» на вучобе паўшчувалі за тое, што ён вылучыў сваю кандыдатуру без узгадненьня з адміністрацыяй ВНУ. Перадае Любоў Лунёва.
Падатковая інспэкцыя Заводзкага раёну Менску патрабуе, каб лідэр руху «Маладая Беларусь» Артур Фінькевіч даў справаздачу наконт 10 з паловай мільёнаў рублёў. Летась Артура затрымалі міліцыянты і прывезьлі ў падатковую інспэкцыю, дзе яму паказалі рахункі за мабільны тэлефон, а таксама квіткі на самалёт і чыгунку. Артуру паведамілі, што перавышэньне расходаў над даходамі склала 18 мільёнаў рублёў. Ён патлумачыў, што грошы яму давала бабуля.
«Мяне зьдзівіла, што супрацоўнікі падатковай пачалі правяраць даходы маіх сваякоў ад 1967 году. Яны заявілі, што сваякі не маглі даць мне 20 мільёнаў, бо ня мелі столькі вольных даходаў. Гэта вельмі дзіўна.
На гэты момант на сваякоў сьпісалі 8 з паловай мільёнаў. На мяне пакінулі суму 10 з паловай мільёнаў, каб я паказаў паходжаньне гэтых нібыта сваіх даходаў. Хаця гэта нейкі нарматыўны нонсэнс. Яны паднялі ўсе квіткі на мабільныя перамовы, квіткі на чыгунку, выплаты штрафаў, дзяржпошліны і г.д.»
Апазыцыянэрам адмаўляюць нават прыватныя друкарні
Артур Фінькевіч наведаў сёньня трынаццатую па ліку друкарню, каб дамовіцца наконт выпуску сваіх перадвыбарчых улётак:
«Я цягам 7 дзён абышоў 12 друкарняў, сярод якіх былі як дзяржаўныя, так і прыватныя. Усе яны адмовіліся друкаваць мае перадвыбарчыя ўлёткі. Называліся розныя фармальныя прычыны. У дзяржаўных казалі, што ня будуць друкаваць на такую маленькую суму, хаця гэта парушэньне выбарчага заканадаўства.
Што да прыватных, то яны, калі даведваліся маё прозьвішча і размаўлялі са сваімі калегамі наконт мяне, то потым мне адмаўлялі, кажучы, што ў іх будуць праблемы, як гэта было падчас папярэдніх выбарчых кампаній.
Тады частку друкарняў папросту закрылі, бо забралі абсталяваньне, былі ператрусы і г.д. Таму людзі папросту страхуюцца і адмаўляюць. Учора ўвечары мне патэлефанавалі з 12-й па ліку друкарні і сказалі, што ня будуць друкаваць мае ўлёткі, бо ня хочуць праблемаў».
Кандыдата-студэнта выклікаюць на прафіляктычныя гутаркі
Актывіст «Маладога фронту» Ўладзімер Дзявятка таксама зарэгістраваны ў якасьці кандыдата. Хлопец вучыцца на чацьвёртым курсе БНТУ. Ён распавёў, што яго выклікаў на размову прарэктар Алег Гусеў.
«Казаў, што ў мяне мала досьведу кантактаў зь людзьмі. Казаў, што я іду супраць факультэту, намякаў, што лепш бы я ня сам гэта зрабіў, а параіўся ў дэканаце.
Казаў мне, што дзейны дэпутат Чачукевіч вельмі шмат зрабіў для факультэту, даваў грошы на рамонт корпусу, што зь ягонай дапамогай мяняюць ліфты, робяць рамонт, а ўсё гэта можа спыніцца, калі я буду вылучацца».
Уладзімер Дзявятка перакананы: калі некалькі чалавек прадстаўляюць адзін унівэрсытэт, то гэта яму толькі на карысьць. Ён паведаміў, што, як і Артур Фінькевіч, пакуль не надрукаваў перадвыбарчых улётак.
У вёсцы старшыні Гарадзенскага аблсавету нават помнік салдатам-вызваліцелям стаіць у вадзе
У вёсцы Пархімаўцы Бераставіцкага раёну на Гарадзеншчыне многія людзі не давяраюць уладзе.
Сёньня я далучыўся да кандыдата ў дэпутаты абласнога савету, сябра партыі БСДП «Грамада» Алега Рамашкевіча і наведаў зь ім вёску Пархімаўцы Бераставіцкага раёну.
Цяпер вёска вядомая тым, што ў ёй нарадзіўся дзейны старшыня Гарадзенскага аблсавету Аркадзь Карпуць.
Алег Рамашкевіч спыніўся побач з мэханічным дваром былога калгаса і пачаў распавядаць пра сваю праграму. А людзі ў адказ яму адразу — пра сваё жыцьцё і пра свае праблемы.
Спадарыня: «Ну вось праблемы: цячэ дах, цячэ па сьценах. Глядзелі ўлады і зь Бераставіцы, і з Горадні, а ўсё на адным месцы».
Карэспандэнт: «Няўжо немагчыма дах адрамантаваць?»
Спадарыня:«А вы зайдзіце паглядзіце, якая дарога да нас, да нашых чваракоў...»
Спадар Рамашкевіч пытаецца — чаму не дапамогуць улады, той самы старшыня аблсавету Аркадзь Карпуць, які абіраўся тут дэпутатам?
Спадарыня: «Улада зьвяртае ўвагу, але ў яе грошай няма. А ў вас калі ёсьць, то дапамажыце нам, пазасыпайце дарогі, канавы тыя, што нарылі».
Маладая спадарыня кажа, што толькі нядаўна засялілася ў новую кватэру ў аграгарадку.
Спадарыня: «Так, атрымалі новы дом і ўжо развальваецца, зараз сьценка ўпадзе».
У самой вёсцы ўразіла, што будынак мясцовага аддзяленьня «Беларусбанку» ўсім падмуркам у вадзе, нават да помніка салдатам-вызваліцелям не прайсьці — паўсюль вада.
Сталая спадарыня, якая паказвае ўсё гэтае балота, кажа, што і ў хатах дрэнна паляць, а грошы бяруць. Хлявы са сьнегам заваліліся, ніхто не дапамог дах адрамантаваць.
Карэспандэнт: «Ну хоць нехта вам дапамагае жыць?»
Спадарыня: «Ой... хто там што трохі...»
Карэспандэнт: «Вы на адну пэнсію жывяце?»
Спадарыня: «А якая там пэнсія — 300 тысяч. Як Бог дасьць, так і жывём... Хлеб ёсьць, соль ёсьць, вада ёсьць, а што болей трэба...»
Кандыдат у дэпутаты кажа людзям, што ён адзін таксама нічога ня зробіць, трэба разам брацца і аднаўляць вёску і іх жыцьцё. І вось што чуе ў адказ:
Спадарыня: «Гавары не гавары, але нічога ня будзе, таму што нідзе нічога ў нас ня робіцца па-людзку...»
Мікрараён Білева ня мае дзе прагаласаваць
Кандыдатка ў дэпутаты абласнога савету Ірына Акулёнак, актывістка аргкамітэту стваранай БСДП (Народная Грамада), вымушана адстойваць права жыхароў сваёй Будаўнічай акругі № 58 на ўдзел у выбарах.
Насельнікі новага мікрараёну Білева прымацаваныя да выбарчага ўчастку ў сярэдняй школе № 12, да якой дабрацца на грамадзкім транспарце можна толькі зь перасадкамі.
Спадарыня Акулёнак распавяла пра праблему выбарцаў участковай выбарчай камісіі:
«Калі я размаўляла зь людзьмі, многія так і казалі: выбачайце, але каб паехаць на выбары, нашай сям’і трэба аддаць 10 тысяч за праезд, для нас гэта задорага. Хлопчык адзін пытаецца: „Цёця, а вы будзеце дэпутатам?“ Кажу: „Ня ведаю, я толькі спрабую“. А ён гаворыць: „Мы з бабуляй паедзем за вас галасаваць, толькі зрабіце, каб у нас была школа, каб я ня мучыўся!“ Гэта дзеці ў Білева так гавораць! Там няма сваёй школы. Таму жыхары прасілі, каб, можа, да іх нехта прыехаў з камісіі — каб ім усё-ткі далі магчымасьць прагаласаваць!»
Мікрараён Білева ў Віцебску — гэта каля сарака новых шматпавярховікаў, кажа кандыдат у дэпутаты Ірына Акулёнак. Але ў выбарчай камісіі ёй адказалі, што праблемы, як хто будзе дабірацца на выбары, іх не турбуюць:
«Мне сказалі: гэта іх праблемы, ехаць ці ня ехаць. Мы гэтым займацца ня будзем». А людзі гавораць так: «Значыць, нашы галасы нікому не патрэбны. Так што, калі для нас нічога не арганізуюць, на выбары мы і ня пойдзем». А яшчэ на маім участку ёсьць інваліды, яны таксама пыталіся, ці змогуць прагаласаваць. Я цікаўлюся: «А па кватэрах са скрыняй хадзіць будзеце?» Мне кажуць: «А навошта гэта трэба — хадзіць па кватэрах?» Так што камісіі ўсё адно: прыйдуць людзі — добра, ня прыйдзе ніхто — таксама добра».
У Воршы чыноўнікі ідуць на выбары сямейнымі дынастыямі
У праўладных кандыдатаў праблемаў, зьвязаных з выбарамі, значна меней. Яны ўпэўнены ў сваіх пэрспэктывах. А сяго-таго ўлады нават «падстрахавалі» дадатковымі захадамі. Так, у дэпутаты Аршанскага гарсавету па Ларынаўскай акрузе № 9 балятуецца Сяргей Нілаў , намесьнік начальніка Аршанскага аддзелу па надзвычайных сытуацыях. А ў тэрытарыяльную гарадзкую камісію ўключаны ягоны бацька Канстанцін Нілаў, мясцовы кіраўнік арганізацыі «Белая Русь». І аршанскія ўлады ня лічыць гэты выпадак «сямейнага падраду» заганным.
Прызыўнік Яўген Якавенка працягне ўдзел у выбарах
Сёньня суд Савецкага раёну Гомелю спыніў адміністрацыйную справу супраць актывіста БХД, 25-гадовага прызыўніка Яўгена Якавенкі, які зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты абласнога савету.
Яўген Якавенка: «Адбылося тое, што мусіла адбыцца. У законе ёсьць адказнасьць за няяўку па позьве. Позвы няма — адпаведна, няма й адказнасьці. Сьведкі з ваенкамату й міліцыі блыталіся, несьлі такую лухту, што проста сьмешна было. Таму я такі вясёлы й шчасьлівы».
Нагадаем, што ў сьнежні мінулага году Яўген Якавенка адмовіўся браць позву ў ваенкамат на расейскай мове. Напісаў таксама заяву на альтэрнатыўную службу. Аднак ваенкамат праігнараваў усе канстытуцыйныя патрабаваньні прызыўніка.
Наглядальнік БХК Алесь Яўсеенка, які прысутнічаў на судзе, так пракамэнтаваў дзеяньні ваенкамату супраць прызыўніка:
«Супрацоўнікі ваенкамату парушылі ў першую чаргу 50 артыкул Канстытуцыі. У нас права грамадзяніна выбіраць мову зносінаў. Яны ведамаснае рашэньне паставілі вышэй за Канстытуцыю.
Даволі абсурдна выглядае сытуацыя: у беларускім ваенкамаце ня ў стане выпісаць позву прызыўніку на беларускай мове».
Адміністрацыйную справу супраць Якавенкі суд Савецкага раёну мог бы спыніць яшчэ ў лютым, падчас першага разгляду. Аднак судзьдзя Алена Дзічкоўская, якая тады разглядала справу, ня стала выклікаць на разбор супрацоўнікаў ваенкамату, а проста аштрафавала хлопца на 175 тысячаў рублёў.
Штраф гэты па Яўгенавай скарзе адмяніў абласны суд і накіраваў справу на новы разгляд. І вось толькі сёньня пры новым разглядзе суд Савецкага раёну спыніў адміністрацыйную справу.
МЕНСК

ГАРАДЗЕНШЧЫНА
У вёсцы старшыні Гарадзенскага аблсавету нават помнік салдатам-вызваліцелям стаіць у вадзе
У вёсцы Пархімаўцы Бераставіцкага раёну на Гарадзеншчыне многія людзі не давяраюць уладзе.
Сёньня я далучыўся да кандыдата ў дэпутаты абласнога савету, сябра партыі БСДП «Грамада» Алега Рамашкевіча і наведаў зь ім вёску Пархімаўцы Бераставіцкага раёну.
Цяпер вёска вядомая тым, што ў ёй нарадзіўся дзейны старшыня Гарадзенскага аблсавету Аркадзь Карпуць.
Алег Рамашкевіч спыніўся побач з мэханічным дваром былога калгаса і пачаў распавядаць пра сваю праграму. А людзі ў адказ яму адразу — пра сваё жыцьцё і пра свае праблемы.
Спадарыня: «Ну вось праблемы: цячэ дах, цячэ па сьценах. Глядзелі ўлады і зь Бераставіцы, і з Горадні, а ўсё на адным месцы».
Карэспандэнт: «Няўжо немагчыма дах адрамантаваць?»
Спадарыня:
Атрымалі новы дом у аграгарадку, а ён ужо развальваецца — зараз сьценка ўпадзе.
Спадар Рамашкевіч пытаецца — чаму не дапамогуць улады, той самы старшыня аблсавету Аркадзь Карпуць, які абіраўся тут дэпутатам?
Спадарыня: «Улада зьвяртае ўвагу, але ў яе грошай няма. А ў вас калі ёсьць, то дапамажыце нам, пазасыпайце дарогі, канавы тыя, што нарылі».
Маладая спадарыня кажа, што толькі нядаўна засялілася ў новую кватэру ў аграгарадку.
Спадарыня: «Так, атрымалі новы дом і ўжо развальваецца, зараз сьценка ўпадзе».
У самой вёсцы ўразіла, што будынак мясцовага аддзяленьня «Беларусбанку» ўсім падмуркам у вадзе, нават да помніка салдатам-вызваліцелям не прайсьці — паўсюль вада.
Сталая спадарыня, якая паказвае ўсё гэтае балота, кажа, што і ў хатах дрэнна паляць, а грошы бяруць. Хлявы са сьнегам заваліліся, ніхто не дапамог дах адрамантаваць.
Карэспандэнт: «Ну хоць нехта вам дапамагае жыць?»
Спадарыня: «Ой... хто там што трохі...»
Карэспандэнт: «Вы на адну пэнсію жывяце?»
Спадарыня: «А якая там пэнсія — 300 тысяч. Як Бог дасьць, так і жывём... Хлеб ёсьць, соль ёсьць, вада ёсьць, а што болей трэба...»
Кандыдат у дэпутаты кажа людзям, што ён адзін таксама нічога ня зробіць, трэба разам брацца і аднаўляць вёску і іх жыцьцё. І вось што чуе ў адказ:
Спадарыня: «Гавары не гавары, але нічога ня будзе, таму што нідзе нічога ў нас ня робіцца па-людзку...»
ВІЦЕБШЧЫНА
Мікрараён Білева ня мае дзе прагаласаваць
Кандыдатка ў дэпутаты абласнога савету Ірына Акулёнак, актывістка аргкамітэту стваранай БСДП (Народная Грамада), вымушана адстойваць права жыхароў сваёй Будаўнічай акругі № 58 на ўдзел у выбарах.
Насельнікі новага мікрараёну Білева прымацаваныя да выбарчага ўчастку ў сярэдняй школе № 12, да якой дабрацца на грамадзкім транспарце можна толькі зь перасадкамі.
Спадарыня Акулёнак распавяла пра праблему выбарцаў участковай выбарчай камісіі:
«Калі я размаўляла зь людзьмі, многія так і казалі: выбачайце, але каб паехаць на выбары, нашай сям’і трэба аддаць 10 тысяч за праезд, для нас гэта задорага. Хлопчык адзін пытаецца: „Цёця, а вы будзеце дэпутатам?“ Кажу: „Ня ведаю, я толькі спрабую“. А ён гаворыць: „Мы з бабуляй паедзем за вас галасаваць, толькі зрабіце, каб у нас была школа, каб я ня мучыўся!“ Гэта дзеці ў Білева так гавораць! Там няма сваёй школы. Таму жыхары прасілі, каб, можа, да іх нехта прыехаў з камісіі — каб ім усё-ткі далі магчымасьць прагаласаваць!»
Калі нашу праблему ня вырашаць, то мы на выбары ня пойдзем!
«Мне сказалі: гэта іх праблемы, ехаць ці ня ехаць. Мы гэтым займацца ня будзем». А людзі гавораць так: «Значыць, нашы галасы нікому не патрэбны. Так што, калі для нас нічога не арганізуюць, на выбары мы і ня пойдзем». А яшчэ на маім участку ёсьць інваліды, яны таксама пыталіся, ці змогуць прагаласаваць. Я цікаўлюся: «А па кватэрах са скрыняй хадзіць будзеце?» Мне кажуць: «А навошта гэта трэба — хадзіць па кватэрах?» Так што камісіі ўсё адно: прыйдуць людзі — добра, ня прыйдзе ніхто — таксама добра».
У Воршы чыноўнікі ідуць на выбары сямейнымі дынастыямі
У праўладных кандыдатаў праблемаў, зьвязаных з выбарамі, значна меней. Яны ўпэўнены ў сваіх пэрспэктывах. А сяго-таго ўлады нават «падстрахавалі» дадатковымі захадамі. Так, у дэпутаты Аршанскага гарсавету па Ларынаўскай акрузе № 9 балятуецца Сяргей Нілаў , намесьнік начальніка Аршанскага аддзелу па надзвычайных сытуацыях. А ў тэрытарыяльную гарадзкую камісію ўключаны ягоны бацька Канстанцін Нілаў, мясцовы кіраўнік арганізацыі «Белая Русь». І аршанскія ўлады ня лічыць гэты выпадак «сямейнага падраду» заганным.
ГОМЕЛЬШЧЫНА